Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Прафілактыка хатняга гвалту

09 Апреля 2024

Хатні гвалт - наўмысныя супрацьпраўныя або амаральныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага або сэксуальнага характару блізкіх сваякоў, былых мужа і жонкі, грамадзян, якія маюць агульнага дзіцяці (дзяцей), або іншых грамадзян, якія пражываюць (пражывалі) сумесна і вядуць (вялі) агульную гаспадарку , у адносінах адзін да аднаго, якія прычыняюць фізічныя і (або) псіхічныя пакуты;

Грамадзянін, які пацярпеў ад хатняга гвалту, - грамадзянін, які заявіў, што яму ў выніку здзяйснення хатняга гвалту прычынілі фізічныя і (або) псіхічныя пакуты.

За аказаннем дапамогі пацярпелыя ад хатняга гвалту могуць звяртацца у тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (146 цэнтраў), створаныя ў кожным адміністрацыйным раёне краіны, а таксама ў два цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей, размешчаных у Мінску і Гомелі.

Пры звароце грамадзяніна, які пацярпеў ад хатняга гвалту, у цэнтр запаўняецца анкета па ідэнтыфікацыі пацярпелага ад хатняга гвалту і выяўленні яго патрэбаў.

Грамадзянам, якія пацярпелі ад гвалту, цэнтрамі аказваюцца розныя віды дапамогі (інфармацыйна-кансультацыйныя, сацыяльна-псіхалагічныя паслугі, паслуга сацыяльнага патранату, садзейнічанне ў афармленні дакументаў, працаўладкаванні, навучанні, перанавучанні, аказанне дзяржаўнай адраснай дапамогі, гуманітарнай дапамогі і інш.) .

Для прадастаўлення бяспечнага пражывання аказваецца паслуга часовага прытулку у «крызісным» пакоі.

«Крызісны» пакой - спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, у якім створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання. Рэжым працы «крызіснага» пакоя - кругласутачны.

Па стане на 1 студзеня 2024 г. у рэспубліцы функцыянуюць 134 «крызісныя» пакоі.

Крыніца: сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 

Усе навіны