Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Падтрымаем акцыю «За бяспеку разам»

09 Октября 2019

На прадухіленне пажараў у асенне-зімовы перыяд нацэлена акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях "За бяспеку разам», якая пройдзе ў рэспубліцы з 16 кастрычніка па 1 лістапада.

       Як адзначыў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Д. М. Турчын на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, за 9 месяцаў 2019 г. колькасць пажараў у краіне ўзрасла на 5%. І хоць колькасць загінулых у іх людзей скарацілася, сітуацыя застаецца трывожнай. Больш за палову пажараў адбываецца ў ацяпляльны перыяд, самы напружаны месяц - снежань.

Мерапрыемствы акцыі «За бяспеку разам» разлічаны на прадухіленне узгаранняў у гэты час і закрануць перш за ўсё жылы сектар, дзе да пажараў часта прыводзіць ігнараванне патрабаванняў бяспекі.

         Ва ўзаемадзеянні з МУС, Міністэрствам аховы здароўя, Мінэнерга і Мінжылкамгасам, МНС правядзе абследаванне жылля асобных катэгорый грамадзян. У першую чаргу з праверкай прыйдуць да пажылых людзей, інвалідаў, тых, хто пражывае адзін або знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сем'яў з дзецьмі. Таксама пройдуць абследаванні па заявах грамадзян. Спецыялісты ацэняць стан электраправодкі і пячнога ацяплення. Выяўленыя недахопы будуць аператыўна ўхіляцца ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі.

Працягнецца работа і па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – у адпаведнасці з дзяржпраграмамі, якія прадугледжваюць выдзяленне грошай на іх закупку. Па словах Д. М. Турчына, апавяшчальныя прылады неаднаразова пацвярджалі сваю эфектыўнасць – у 2018 г. дзякуючы АПА на пачатковай стадыі ліквідавана 104 узгарання. Работнікі МНС выратавалі 110 чалавек, у тым ліку 17 дзяцей. У 2019 г. прыборы зафіксавалі 66 пажаранебяспечных выпадкаў. Усяго за час эксплуатацыі апавяшчальнікаў у краіне выратавана 2328 чалавек.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны