Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

На ферме ў Капыльскім раёне загінуў рабочы

04 Апреля 2019

На тэрыторыі малочна-таварнай фермы ў Капыльскім раёне падчас абслугоўвання вентыляцыйных каналаў з вышыні 7м сарваўся рабочы будаўнічай брыгады. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў 29-гадовы мужчына памёр у бальніцы. Аб гэтым паведамляецца на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі Капыльскага раённага аддзела Следчага камітэта і Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ўстанавілі, што да трагедыі прывялі парушэнні ў арганізацыі аховы працы, забеспячэнні бяспекі, а таксама неналежны кантроль за работай з боку прараба. Як высветлілася, да выканання рамонтных работ былі дапушчаны асобы, якія не прайшлі інструктаж, работы на вышыні праводзіліся без спецыяльных сродкаў абароны, у прыватнасці, страховочных паясоў.

Па факце парушэння правілаў аховы працы, што прывяло да гібелі работніка па неасцярожнасці (ч. 2 арт. 306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), у дачыненні да службовай асобы распачата крымінальная справа.

Выяўленыя парушэнні заканадаўства, а таксама прычыны і ўмовы, якія спрыялі смяротнаму выпадку, будуць выкладзены ў прадстаўленні, адрасаваным кампетэнтным органам.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны