Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Міжнародны форум па бяспецы працоўных месцаў

23 Мая 2019

У Наваполацку і Полацку прайшоў III Міжнародны навукова-практычны форум «Здароўе і бяспека на працоўным месцы», у якім ўдзельнічалі вядучыя навукоўцы і спецыялісты ў сферы забеспячэння аховы працы і захавання здароўя работнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, а таксама Еўрапейскага саюза.

Арганізатарамі форуму выступілі  Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, РУП Рэспубліканскі цэнтр аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама маскоўскі НДІ медыцыны працы ім. акадэміка М. Ф. Ізмерава.

 

Адкрываючы пленарнае пасяджэнне, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Р. Старавойтаў звярнуў увагу яго ўдзельнікаў, што накіраванасць форуму ва ўмовах развіцця сучаснай эканомікі выключна актуальная: захаванне здароўя на працоўным месцы з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны, а таксама іншых краін свету. Пра тое, што і ў суседніх краінах да гэтай праблемы неабыякавыя, можна меркаваць як па складзе ўдзельнікаў мерапрыемства, так і па тэматыцы дакладаў. Яны закранаюлі розныя аспекты захавання здароўя работнікаў. У прыватнасці, прафілактыку вытворча абумоўленых паталогій, прафесійнае здароўе работнікаў, рэпрадуктыўнае здароўе жанчын ва ўмовах уздзеяння таксічных фактараў, новыя тэндэнцыі ў дыягностыцы і лячэнні прафесійных захворванняў і многае іншае.

Падобныя сустрэчы, па словах І. Р. Старавойтава, спрыяюць выпрацоўцы аптымальных і адзіных падыходаў, якія дазваляюць дамагчыся такога становішча спраў, каб работнікі вярталіся з працы дадому жывымі і здаровымі. Гэты год у плане аховы працы шмат у чым знакавы для Беларусі, бо ўсе мерапрыемствы (і форум у гэтых адносінах не выключэнне) прысвечаны важным падзеям: стогадоваму юбілею сістэмы Мінпрацы і сацабароны, а таксама стагоддзю стварэння Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Невыпадкова ўдзел у форуме прымаў прадстаўнік МАП з Швейцарыі Шынглі Ніу – афіцэр арганізацыі, які распавёў пра спіс прафесійных захворванняў і міжнародныя падыходы па вызначэнні паталагічных працэсаў.

І. Р. Старавойтаў таксама адзначыў вялікую ролю МАП у вызначэнні напрамкаў, па якіх развіваецца сфера аховы працы. Выпрацаваная палітыка ўзаемадзеяння паміж урадамі, прафсаюзамі і прадстаўнікамі наймальнікаў дазваляе пазбегнуць сацыяльных канфліктаў, якія ўзрушылі свет у пачатку XX стагоддзя. Больш за 40 дакументаў, прынятых гэтай арганізацыяй, тычацца непасрэдна праблем забеспячэння аховы працы і бяспекі на вытворчасці.

Значная частка працоўнага часу форуму была прысвечана пытанням развіцця прафілактычнай і прамысловай таксікалогіі, асноўным напрамкам даследаванняў медыцыны і бяспекі працы.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны