Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Ёсць пераможцы, няма тых, хто прайграў

04 Мая 2019

Урачыстая цырымонія узнагароджання пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў сталіцы за 2018 г. прайшла ў Мінскай гарадской ратушы.

– Мінск мае найбольш нізкі ўзровень вытворчага траўматызму, – адзначыў падчас цырымоніі ўзнагароджання намеснік старшыні Мінгарвыканкама А. П. Крапак. – І ў будучыні неабходна захоўваць гэтую пазіцыю, паколькі ні для каго не сакрэт: менавіта на сталіцу раўняюцца ўсе астатнія рэгіёны нашай краіны.

Эфектыўнасць работы па папярэджанні НС шмат у чым залежыць ад кіраўнікоў. Калі кіраўнік надае сталую ўвагу пытанням аховы працы, у арганізацыі ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі бяспекі, вядзецца сістэмная прафілактыка. Аднак не менш важна наладзіць шчыльнае ўзаемадзеянне адміністрацыі прадпрыемства, службы аховы працы, прафсаюза, усяго калектыву. Толькі так, па словах старшыні Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў М. А. Беланоўскага, можна забяспечыць канстытуцыйнае права нашых грамадзян на годную і бяспечную працу.

Як адзначылі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, ужо традыцыйны гарадскі агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы праводзіўся ў рамках Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016–2020 гады. Умовай для перамогі быў вызначаны паказчык зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. Таксама гарадская камісія ацэньвала стан і паляпшэнне ўмоў і аховы працы, бытавога і лячэбна-прафілактычнага забеспячэння працоўных, эфектыўнасць мерапрыемстваў па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў.

Агляд-конкурс праведзены для арганізацый усіх формаў уласнасці па чатырох групах: сярод арганізацый невытворчай сферы, а таксама сярод арганізацый вытворчай сферы з колькасцю працуючых да 1 тысячы чалавек, з колькасцю ад 1 да 5 тысяч чалавек і больш за 5 тысяч чалавек.

У прыватнасці, пасля падвядзення вынікаў прынята рашэнне прысвоіць званне «Узорная арганізацыя горада Мінска па ахове працы» пераможцам агляду-конкурсу з уручэннем адпаведнага пасведчання, прысуджэннем прызавых месцаў і грашовай прэміі па наступных групах арганізацый:

у групе арганізацый невытворчай сферы:

першае месца – дзяржаўнай установе “Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 3 г. Мінска”;

другое месца – дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 92 г. Мінска”;

трэцяе месца – дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 251 г. Мінска”;

у групе арганізацый вытворчай сферы з колькасцю да 1 тысячы працуючых:

першае месца – аўтатранспартнаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Спецкамунаўтатранс”;

другое месца – унітарнаму прадпрыемству “Мінгарсвятло”;

трэцяе месца – гандлёва-вытворчаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Мінскі холадакамбінат № 2”;

у групе арганізацый вытворчай сферы з колькасцю ад 1 да 5 тысяч працуючых:

першае месца – вытворчаму рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству “Мінгаз”;

другое месца – сумеснаму адкрытаму акцыянернаму таварыству “Камунарка”;

трэцяе месца – камунальнаму транспартнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Мінскі метрапалітэн”;

у групе арганізацый вытворчай сферы з колькасцю 5 тысяч і больш працуючых:

першае месца – адкрытаму акцыянернаму таварыству “Мінскі трактарны завод”;

другое месца – адкрытаму акцыянернаму таварыству “МАПІД”;

трэцяе месца – адкрытаму акцыянернаму таварыству “Газпром трансгаз Беларусь”.

Арганізацыі-пераможцы, а таксама шэраг прызёраў агляду-конкурсу вызначаны ў якасці базавых па ахове працы. Іншымі словамі, яны стануць пляцоўкамі для абмену вопытам па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

– Праведзены агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы мае асаблівасць: у ім ёсць пераможцы, але няма тых, хто прайграў, – падкрэсліў начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Карчэўскі. – Бо ўсе без выключэння арганізацыі-ўдзельніцы надалі асаблівую ўвагу мерам прафілактыкі траўматызму, навядзенню парадку на працоўных месцах, на тэрыторыі і з дакументацыяй, а значыць, зрабілі крок да павышэння бяспекі сваіх работнікаў.

Старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ж. А. Рамановіч

Адкрыццё ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў

Начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Карчэўскі

У групе арганізацый вытворчай сферы з колькасцю 5 тысяч і больш працуючых першае месца прысвоена адкрытаму акцыянернаму таварыству “Мінскі трактарны завод”

У групе арганізацый вытворчай сферы з колькасцю ад 1 да 5 тысяч працуючых другое месца заняло сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства “Камунарка”

У групе арганізацый вытворчай сферы з колькасцю ад 1 да 5 тысяч працуючых першае месца прысвоена вытворчаму рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству “Мінгаз”

У групе арганізацый вытворчай сферы з колькасцю да 1 тысячы працуючых першае месца прысвоена аўтатранспартнаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Спецкамунаўтатранс”

У групе арганізацый невытворчай сферы першае месца прысвоена дзяржаўнай установе “Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 3 г. Мінска”

Ю. А. Бяствіцкі, С. І. Грыб

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны