Дзяржмузеі 9 Мая можна будзе наведаць бясплатна
08 Мая 2024
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўныя музеі 9 Мая можна будзе наведаць бясплатна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.
У гэты дзень пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае мерапрыемства "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Наведаць бясплатна можна будзе пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выставак). Бясплатным будзе і экскурсійнае суправаджэнне.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.-0-
Крыніца: БЕЛТА
Усе навіны18 Мая 2024
Пенсійныя гарантыі
17 Мая 2024
Гарантыі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь