Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Энергетыкі тлумачаць, як пазбегнуць электратраўмаў

28 Февраля 2019

У рамках Адзінага дня бяспекі ў дзяржаўным ВА «Белэнерга» адбылася канферэнцыя, прысвечаная прафілактыцы электратраўматізму і выкананню мер засцярогі паблізу энергааб'ектаў.

Як паведамляецца на сайце «Белэнерга», павышаная ўвага да праблемы бяспекі не выпадковая: у 2018 г. на аб'ектах, падкантрольных органам дзяржаўнага энергетычнага нагляду, адбылося 20 няшчасных выпадкаў, у выніку якіх 11 чалавек загінулі і яшчэ 9 атрымалі цяжкія электратраўмы. Сярод пацярпелых ад паразы электрычным токам як службовы персанал энергааб'ектаў, так і звычайныя грамадзяне.

Для прадухілення падобных надзвычайных здарэнняў, на думку начальніка аддзела дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду і аховы працы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь М. А. Германа, асаблівае значэнне мае інфармацыйна-прафілактычная работа. У прыватнасці, па ініцыятыве Мінэнерга праводзяцца лекцыі і гутаркі па тэме электрабяспекі ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, трансліруюцца адпаведныя відэа- і аўдыяролікі ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Як удакладніў начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела «Белэнерга» А. Ю. Малькоў, у 2018 г. Мiнiстэрства энергетыкі сумесна з «Белэнерга» і абласнымі энергазабеспячальнымі арганізацыямі падрыхтавалі відэаролікі, якія тлумачаць, як высокае напружанне б’е на адлегласці, нагадваюць пра неабходнасць заўсёды у першую чаргу думаць пра ўласную бяспеку і захаванне жыцця. Гэтая інфармацыя дэманструецца ў эфіры тэлеканалаў, на маніторах ў грамадскім аўтатранспарце, паліклініках, аэрапортах і г. д.

У ходзе канферэнцыі таксама падкрэслівалася, што ў навучальных цэнтрах абласных энергасістэм наладжана сістэматычнае навучанне персаналу бяспечным метадам працы.

З удзелам галіновага прафсаюза «Белэнерга» праводзіць абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы прафесійнага майстэрства, а таксама конкурс «Лепшы спецыяліст па ахове працы».

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны