Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Дыстанцыйна – значыць бяспечна

26 Июня 2020

Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі пачаў праводзіць заняткі са слухачамі дыстанцыйна – каб знізіць рызыкі захворвання каронавірусам.
Як паведамляе сайт Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, пераход на онлайн-фармат быў вымушанай мерай ва ўмовах пандэміі, калі колькасць слухачоў стала рэзка скарачацца. Першыя месяцы пацвердзілі: эксперымент аказаўся ўдалым, і кіраўніцтва навучальнага цэнтра мае намер пашырыць выкарыстанне сучасных тэхналогій у адукацыйным працэсе.
Штотыдзень онлайн-навучанне праходзяць прыкладна паўсотні слухачоў – дырэктары лясгасаў, ляснічыя, майстры лесу, бухгалтары, эканамісты і іншыя спецыялісты. Для арганізацыі дыстанцыйнай працы закуплены планшэты, на якіх ўсталявалі неабходнае праграмнае забеспячэнне. Пасля завяршэння навучальнага курсу слухачы з дапамогай кантрольных тэстаў могуць праверыць свае веды. Зараз спецыялісты цэнтра рыхтуюць адукацыйныя праграмы для дырэктараў лясгасаў, галоўных ляснічых і інжынераў, інжынераў па лесааднаўленні і лесакарыстанні.
Дырэктар цэнтра А. Б. Жураўскі перакананы, што цалкам пераходзіць на дыстанцыйнае навучанне немэтазгодна. Асаблівасці галіновага навучальнага цэнтра ў тым, што ён накіраваны і на атрыманне практычнага вопыту. Для паўнавартаснага навучання аўдыторыі цэнтра абсталяваны рознымі стэндамі (у рыватнасці, сімулятарамі працы лесанарыхтоўчай тэхнікі), прадугледжаны заняткі на палігонах і ў лесе. Таму выкладчыцкі калектыў цэнтра актыўна заняты павышэннем кваліфікацыі работнікаў галіны непасрэдна ў лясгасах. На месцы праводзіцца навучанне вальшчыкаў, лесаводаў, станочнікаў, работнікаў лесанарыхтоўчага, лесагаспадарчага і дрэваапрацоўчага кірунку. Такія падыходы прымальныя і для лясгасаў, паколькі за невысокі кошт можна павысіць прафесійны ўзровень работнікаў, у тым ліку і па пытаннях аховы працы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны