Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

БелАЗы перамагаюць пылавыя буры

24 Июня 2020

Беларускі аўтамабільны завод паставіў першыя паліваарашальныя машыны БелАЗ-76135 для вугальных кар’ераў Паўночнага горнаабагачальнага камбіната Украіны, Гэта дазволіць карэнным чынам палепшыць ахову працы і бяспеку гарнякоў.

Як паведамляе прэс-служба ААТ “БелАЗ”, спецыялізаваная паліваарашальная тэхніка з Беларусі здольная нейтралізаваць пылавыя буры, якія ўзнікаюць у ходзе распрацоўкі вугальных кар’ераў.

Аўтамабілі з цыстэрнамі ёмістасцю 119 кубаметраў, магутнымі помпамі і пашыранай зонай паліву (да 60 метраў) забяспечваюць рэалізацыю мерапрыемстваў рэгіянальнай экалагічнай праграмы пылепадаўлення на ўкраінскіх вуглездабыўных кар’ерах. Цыстэрны, аб’ём якіх сувымерны з невялікім возерам, эфектыўна арашаюць без дазапраўкі 5–8-кіламетровыя ўчасткі экскаватарных забояў і унутрыкар’ерных магістраляў. БелАЗы накрываюць магутным вертыкальным струменем з лафетнага ствала адначасова на чатырох гарызонтах, уключаючы самыя маладаступныя месцы разрэзаў. Меншыя машыны – з цыстэрнай 32 кубаметры – маюць веерную сістэму арашэння, якая стварае на адкрытых радовішчах сапраўдны рукатворны дождж.

Увесну і ўлетку паліваарашальныя работы на тэхналагічных дарогах і прампляцоўках Паўночнага ГАК вядуцца кругласутачна. Пры неабходнасці паліваарашальнікі БелАЗ могуць выкарыстоўвацца і як пажарныя машыны – дзякуючы ўсталяванай на іх сістэме пажаратушэння з дыстанцыйным уключэннем. Перавагі спецтэхнікі таксама ў камфортных умовах працы ў кабіне кіроўцаў. Яны адказваюць усім патрабаванням прамысловай бяспекі і аховы працы.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны