Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У Беларусі стартаваў рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

27 Марта 2024

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году якасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на НАН.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці, заснаваны НАН Беларусі ў сувязі з аб'яўленнем 2024 года Годам якасці. Конкурс праводзіцца ў мэтах павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці і якасці падрыхтоўкі нацыянальных кадраў, развіцця творчай актыўнасці, садзейнічання прафесійнаму росту маладых вучоных, стымулявання цікавасці да навуковай творчасці і прыцягнення моладзі ў навуку, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі шырокай грамадскасці - школьная, студэнцкая і рабочая моладзь, творчыя людзі, вучоныя, прадстаўнікі вышэйшай школы, настаўнікі, дзеячы культуры, аспіранты, магістранты. Удзельнікамі могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы ў складзе не больш за тры чалавекі.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: "Фізіка, матэматыка і інфарматыка - аснова якаснай апрацоўкі, перадачы, захоўвання і абароны інфармацыі", "Фізіка-тэхнічныя інавацыі для павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных вытворчасцей", "Дасягненні хіміі і прыродакарыстання - Году якасці", "Беражное стаўленне да прыродных рэсурсаў і захаванне біялагічнай разнастайнасці", "Медыцынская навука - аснова высокай якасці жыцця", "Гуманітарная навука - Году якасці", "Аграрная навука - высокай якасці сельскагаспадарчай прадукцыі".

У кожнай з намінацый конкурс праводзіцца па трох катэгорыях: школьнікі і студэнты; магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя (да 35 гадоў па стану на 1 студзеня 2024 года); вучоныя акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, настаўнікі, творчыя людзі (старэйшыя за 35 гадоў па стану на 1 студзеня 2024 года). У кожнай з катэгорый уручаюцца дыпломы I, II і III ступені.

На конкурс прадстаўляюцца вынікі даследаванняў, апублікаваныя ў форме артыкулаў (цыкла артыкулаў) у навуковых і навукова-папулярных выданнях, распрацоўкі, якія валодаюць канкурэнтаздольнасцю, эфектыўнасцю, сацыяльна-эканамічнай значнасцю, а таксама макеты, узоры, навуковыя даклады, прэзентацыі, публіцыстычныя артыкулы, эсэ, музычныя і мастацкія творы, творы прозы і паэзіі.

Умовы конкурсу, патрабаванні да работ і ўдзельнікаў, парадак разгляду работ і іншыя пытанні арганізацыі і правядзення конкурсу выкладзены ў палажэнні аб Рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году якасці, з якім можна азнаёміцца на сайце НАН.

Матэрыялы вылучэння работ на конкурс, аформленыя згодна з палажэннем, накіроўваюцца ў адным экзэмпляры да 1 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 66. Заяўка на ўдзел, аформленая згодна з устаноўленай формай, дадаткова накіроўваецца на электронны адрас у адпаведнасці з намінацыяй.

Тэлефоны для даведак: (017) 275-24-56, (017) 358-28-26.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны