Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У Беларусі пачынаюць выдаваць пасведчанні кіроўцы тэрмінам на 20 гадоў

25 Марта 2024

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 23 сакавіка пачынаюць выдаваць пасведчанні кіроўцы тэрмінам на 20 гадоў, а сама працэдура будзе праводзіцца хутчэй, паведамляе БЕЛТА.

Новаўвядзенні прадугледжвае падпісаны 16 лютага ўказ №55. Дакумент раней быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

У ДАІ адзначаюць: павелічэнне тэрміну пасведчанняў кіроўцы, што выдаюцца, дасць магчымасць знізіць нагрузку на рэгістрацыйныя аддзелы і аўтааматараў.

Сярод іншых навін - скарачэнне тэрмінаў выдачы правоў на кіраванне транспартам - з 5 да 3 працоўных дзён. Рэгістрацыя транспартных сродкаў у ДАІ будзе выконвацца таксама хутчэй: на яе прадугледжана не 10, як раней, а 7 працоўных дзён.

Акрамя таго, для раней не зарэгістраванага на тэрыторыі дзяржаў - членаў ЕАЭС транспартнага сродку неабходна афармляць электронны пашпарт. Выкананнем працэдуры будзе займацца "Белмытсэрвіс".

Змяненні закранулі і парадак выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Адпаведная ініцыятыва зыходзіла ад Міністэрства транспарту і камунікацый. Так, пры ажыццяўленні такой працэдуры больш не спатрэбяцца вадзіцельскае пасведчанне і страхавое пасведчанне.

Што датычыцца аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш як 3 гады (да 3 гадоў), то дазволы на іх допуск да ўдзелу ў дарожным руху будуць выдаваць на 3 гады.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны