У Беларусі пачалі фарміраванне праекта плана дзяржстандартызацыі на 2025 год
09 Апреля 2024
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржстандарт пачаў фарміраванне праекта плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2025 год, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе камітэта.
Прапановы-заяўкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, а таксама арганізацый, не падпарадкаваных ім, прымаюцца да 10 мая 2024 года. Дзяржстандарт прымае прапановы па распрацоўцы, унясенні змяненняў, пераглядзе дзяржаўных (міждзяржаўных) стандартаў і (або) праверцы іх навукова-тэхнічнага ўзроўню.
Азнаёміцца з патрабаваннямі да падрыхтоўкі прапаноў-заявак у праект плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2025 год можна на сайце Дзяржстандарта ў раздзеле "Стандартызацыя/Праграмы работ".-0-
Крыніца: БЕЛТА
Усе навіны18 Мая 2024
Пенсійныя гарантыі
17 Мая 2024
Гарантыі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь