Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Зацверджаны прафстандарты, якія адносяцца да сферы адукацыйных паслуг

26 Марта 2024

Прынята пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2023 г. № 56 "Аб зацвярджэнні прафесійных стандартаў".

Пастановай № 56 зацверджаны прафесійны стандарт, які адносіцца да сферы адукацыйных паслуг:

«Педагагічная дзейнасць ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

Даведачна. Прафесійны стандарт – характарыстыка зместу працоўных функцый і патрабаванняў да кваліфікацыі, неабходнай для іх выканання.

На падставе прафесійных стандартаў вызначаюцца найменні прафесій працоўных (пасад служачых), працоўныя функцыі, наяўнасць у работніка адпаведнай кваліфікацыі (артыкулы 1, 19 і 61 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Прафесійны стандарт змяшчае характарыстыку працоўных функцый для 2 пасад служачых:

  • выкладчык;
  • майстар вытворчага навучання ўстановы адукацыі.

Распрацоўка прафесійнага стандарту ажыццяўлялася пры каардынацыі Сектаральнай рады кваліфікацый пры Міністэрстве адукацыі.

Пастанова № 56 уступае ў сілу з 1 красавіка 2024 г.

Крыніца: сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 

Усе навіны