Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Удзельнікамі II Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій сталі 46 тыс. маладых людзей

03 Мая 2024

Першы намеснік міністра працы і сацабароны Наталля Паўлючэнка падвяла вынікі II Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій, які праходзіў у краіне з 22 па 26 красавіка.
Так, за 5 дзён праведзена 280 кірмашоў вакансій. Каля 2,8 тыс. наймальнікаў прапанавалі каля 34 тыс. вакансій у розных сферах дзейнасці: паслуг, гандлю, грамадскага харчавання, прамысловасці, аховы здароўя, будаўніцтва.

Усяго 46 тыс. маладых людзей сталі ўдзельнікамі такога маштабнага мерапрыемства, з іх кожны чацвёрты папярэдне дамовіліся аб далейшым працаўладкаванні. У мінулым годзе ўдзел прынялі больш за 28 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.

«Хутка пачнуцца летнія вакацыі. Многія хлопцы хочуць не толькі адпачыць, але і атрымаць першы вопыт працоўнай дзейнасці, зарабіць грошы, палепшыць навыкі камунікацыі, папрацаваць у камандзе. Мы бачым гэтую цікавасць з боку моладзі, іх бацькоў, а таксама наймальнікаў.

З гэтай прычыны ў Беларусі другі год запар Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны арганізавана такое маштабнае мерапрыемства, як агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій. Моладзь знаёмяцца з вакансіямі, якія ёсць на рынку. Гэта выдатная магчымасць школьнікам, навучэнцам каледжаў, ліцэяў, універсітэтаў знайсці цікавую працу».

З заканчэннем агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій работа па працаўладкаванні моладзі не завяршаецца. Актуальныя вакансіі будуць увесь час папаўняцца на сайце дзяржаўнай службы занятасці.

У 2024-м на арганізацыю часовай працоўнай занятасці навучэнскай моладзі плануецца накіраваць звыш 13 млн. рублёў для працаўладкавання больш за 40 тысяч дзяцей. Асноўная частка сродкаў будзе накіравана на аплату працы моладзі. Астатнія - на набыццё спецадзення, інвентара, інструмента, матэрыялаў.

Крыніца: сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 

Усе навіны