Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Ратавальнікі падчас святкавання 9 Мая будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме

08 Мая 2024

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ратавальнікі ў час святкавання 9 Мая будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і аб'ектавых падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Ягор Нікіценка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах падрыхтоўкі і забеспячэння бяспечнага правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях загадзя быў рэалізаваны комплекс мер, накіраваных на прафілактыку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і аператыўнае рэагаванне на іх. Тэрытарыяльнымі ўпраўленнямі МНС, раённымі аддзеламі па надзвычайных сітуацыях распрацаваны адпаведныя нясення службы", - распавёў Ягор Нікіценка.

Паводле яго слоў, у перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях будуць несці службу ва ўзмоцненым варыянце. "На дзяжурстве будзе знаходзіцца больш як 3,5 тыс. ратавальнікаў, - адзначыў намеснік начальніка. - У месцах правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, запланавана дзяжурства работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і перыядычны кантроль за забеспячэннем пажарнай бяспекі. Усяго 9 мая плануецца задзейнічаць для забеспячэння бяспекі больш за 120 адзінак тэхнікі з баявымі разлікамі і каля 700 работнікаў убораў і дазораў".

"Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях гатовы да выканання задач па прадухіленню і ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі", - дапоўніў Ягор Нікіценка.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны