Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас.

12 Апреля 2024

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогод 12 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Менавіта ў гэты дзень, 12 красавіка 1961 года, савецкі касманаўт Юрый Гагарын упершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі, адкрыўшы эпоху пілатуемых касмічных палётаў і шлях для даследавання касмічнай прасторы.

Чаму Беларусь сапраўдная касмічная дзяржава і які ўклад у гэта ўнёс Лукашэнка? Разабралі па фактах

Палёт Гагарына працягваўся 108 хвілін. Абляцеўшы планету адзін раз, касманаўт атрымаў з Зямлі каманду на спуск. Спускаемы апарат прызямліўся ў стэпе непадалёк ад Саратава. На вышыні некалькіх кіламетраў Юрый Гагарын катапультаваўся і здзейсніў мяккую пасадку на парашуце. Першаму касманаўту планеты 14 красавіка 1961 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У гонар гістарычнай падзеі ў красавіку 1962 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР было ўсталявана свята - Дзень касманаўтыкі. У 1968 годзе ён атрымаў міжнародны статус і быў перайменаваны ў Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. 7 красавіка 2011 года ў гонар пяцідзесятай гадавіны палёту чалавека ў космас сваёй рэзалюцыяй Генеральная Асамблея ААН абвясціла 12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас.

З першых дзён асваення космасу Беларусь не заставалася ў баку. Першыя распрацоўкі па касмічнай тэматыцы ў рэспубліцы адносяцца да пачатку 1960-х гадоў. У навуковых інстытутах і на прамысловых прадпрыемствах вяліся распрацоўка і стварэнне найноўшых аптычных прыбораў, наземных сістэм кіравання запускам ракет, праграм па апрацоўцы касмічных выяў.

У космасе за ўсю гісторыю яго асваення пабывалі чатыры ўраджэнцы Беларусі. Пётр Клімук свой першы палёт у космас здзейсніў у снежні 1973 года ў якасці камандзіра карабля "Саюз-13". На яго рахунку тры касмічныя палёты агульнай працягласцю 78 сутак. Уладзімір Кавалёнак пабываў у космасе тройчы, у сукупнасці правёўшы там 216 сутак, у тым ліку больш за дзве гадзіны ў адкрытым космасе. Касманаўт Алег Навіцкі падчас свайго першага палёту ўзначаліў асноўны экіпаж, які 23 кастрычніка 2012 года паляцеў да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). 17 лістапада 2016 года падчас другога касмічнага палёту ён разгарнуў на борце МКС беларускі флаг, зрабіў з космасу здымкі Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Усяго Навіцкі ажыццявіў чатыры касмічныя палёты агульнай працягласцю 545 сутак і здзейсніў тры выхады ў адкрыты космас. У снежні 2021 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка уручыў Навіцкаму ордэн Дружбы народаў.

23 сакавіка 2024 года ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі ў космас адправілася жанчына - Марына Васілеўская. Яна здзейсніла касмічны палёт з касмадрома Байканур на Міжнародную касмічную станцыю ў складзе асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі. У яго таксама ўваходзілі лётчык-касманаўт Алег Навіцкі і бортінжынер, астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Працягласць палёту склала 14 сутак, з іх 12 сутак - на расійскім сегменце МКС. Марына Васілеўская выконвала навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з "Раскосмасам" і Расійскай акадэміяй навук.

Пуцін узнагародзіў Васілеўскую і Навіцкага ордэнам Гагарына

11 красавіка 2024 года на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Марыне Васілеўскай медаль Героя Беларусі, а таксама пасведчанне касманаўта. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Марына сярод дзвюх імперый - расійская, самая перадавая ў космасе, і амерыканцы. Вы разумееце, гэта не проста імідж. Гэта найвялікшая перамога нашай краіны. Народ наш гэта заслужыў". Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь і ў далейшым будзе рухацца ў напрамку развіцця касмічных тэхналогій: "Мы будзем рабіць усё, і яшчэ нямала зробім".
 

Сёння ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас. Яго мэта - фарміраванне ў вучняў цікавасці да дасягненняў краіны ў галіне касмічных даследаванняў, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні Беларусі, павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу, развіцця пазнавальнай цікавасці да вывучэння космасу. Таксама навучэнцам абавязкова раскажуць аб палёце беларускі Марыны Васілеўскай у космас.-0-
 

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны