Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Наведалі больш за 57 тыс. грамадзян. Вынікі акцыі "За бяспеку разам" падвялі ў МНС

03 Мая 2024

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршылася рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам". Яна праходзіла з 15 красавіка па 1 траўня, яе галоўнай мэтай было павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі ў побыце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Разам з ратавальнікамі ў акцыі бралі ўдзел работнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Мінінфарма, МЖКГ, Міністэрства аховы здароўя і Мінэнерга, а таксама работнікі міліцыі, нагадваючы аб важнасці захавання мер бяспекі ў побыце, заклікаючы бацькоў ні ў якім разе не пакідаць. дзяцей без нагляду і навучаць іх правілам бяспечных паводзін з ранняга дзяцінства. Работнікі МНС і зацікаўленыя службы рабілі акцэнт на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Па месцы жыхарства наведалі больш за 57 тыс. грамадзян і далі рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню супрацьпажарнага стану іх домаўладанняў. Пры выяўленні фактаў неабходнасці рамонту пячнога ацяплення, электрычнай праводкі ў домаўладаннях адзінокіх пажылых грамадзян, інвалідаў мясцовымі органамі ўлады ў аператыўным парадку прымаліся рашэнні па аказанні ім дапамогі ў забеспячэнні бяспечных умоў пражывання.

У перыяд правядзення акцыі ў 349 домаўладаннях адрамантаваны печы, у 95 электраправодка, устаноўлена больш як 3,5 тыс. аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У МНС нагадалі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах ускладзена на іх уласнікаў. Таму ў рамках акцыі любы ахвочы мог звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля. За перыяд правядзення акцыі ў МНС паступіла амаль 700 заявак. Гэта сведчыць аб тым, што грамадзяне пачынаюць разумець, што пажарная бяспека домаўладання знаходзіцца ў іх інтарэсах.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны