Марына Васілеўская вярнулася ў Мінск пасля касмічнай экспедыцыі
Першага касманаўта суверэннай Беларусі Марыну Васілеўскую, якая пасля палёту на МКС вярнулася дадому, сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 11 красавіка, паведамляе карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны".
Первая среди белорусских женщин-космонавтов спустилась по трапу самолета с букетом цветов и фирменной широкой улыбкой. На родной земле М. Василевскую по традиции встречали хлебом-солью. Ее приветствовали заместитель премьер-министра Петр Пархомчик, председатель президиума НАН Беларуси Владимир Гусаков, гендиректор авиакомпании «Белавиа» Игорь Чергинец, а также молодежь и представители СМИ.
– Сардэчна запрашаем дадому! – віталі сустракаючыя.
– Дзякуй! Я вельмі рада ступіць на нашу беларускую зямлю. Я так сумавала па нашай Радзіме. Гэты палёт у космас я прысвячаю нашаму народу, нашай Беларусі, – сказала М. Васілеўская.
Да палёту ў космас М. Васілеўская працавала бортправадніком «Белавія». Пра калегу расказала Вікторыя Фідрус, якая была сярод прэтэндэнтак на ўдзел у экспедыцыі на МКС.
– Увесь час падтрымлівалі Марыну і былі вельмі радыя за яе. Усім нашым экіпажам праводзілі яе ў космас, будучы на Байкануры, - адзначыла В. Фідрус. - Марына выдатны чалавек, добры і абсалютна жыццярадасны, заўсёды ў добрым настроі. Яна здольная зараджаць энергіяй і тых, хто побач.
Па прыбыцці ў Беларусь адзін з першых аўтографаў, калі не першы, М. Васілеўская пакінула для юных чытачоў часопіса «Арэлі», суправадзіўшы подпісам: «З найлепшымі пажаданнямі ад Васілеўскай Марыны».
Пасля вяртання на Радзіму М. Васілеўская перш за ўсё адправілася да Прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Пул Першага».
Крыніца: агенцтва «Мінск-Навіны»
Усе навіны