Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

І ў будні, і ў выхадныя

21 Апреля 2022

Прадстаўнікі больш за 50 прадпрыемстваў прынялі ўдзел у традыцыйным гарадскім дні аховы працы, які прайшоў на базе філіяла Навабеліцкі камбінат хлебапрадуктаў ААТ Гомельхлебапрадукт.

Камбікорм для жывёл, птушкі і рыб, кашы і збожжавыя шматкі хуткага прыгатавання – у Беларусі вырабы філіяла “Навабеліцкі камбінат хлебапрадуктаў” знаёмыя, напэўна, усім. Але прадпрыемства вядома не толькі гэтым. Дзякуючы сістэмнай рабоце па забеспячэнні бяспекі і паляпшэнні санітарна-бытавых умоў на працягу шэрагу гадоў тут адсутнічаюць выпадкі вытворчага траўматызму. Таму невыпадкова філіял быў абраны месцам правядзення гарадскога дня аховы працы.

Між тым, па словах першага намесніка начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы В. Я. Дзюндзікава, цяперашняя сітуацыя з забеспячэннем бяспекі работнікаў не з’яўляецца адназначнай. З аднаго боку, у студзені – сакавіку ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў краіне адзначаецца змяншэнне ўзроўню агульнага траўматызму на вытворчасці. Але з іншага – рост траўматызму са смяротным зыходам. Пры гэтым, як паказаў аналіз, значная доля надзвычайных здарэнняў прыпадае на работнікаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У сваю чаргу гэта сведчыць аб недастатковай увазе наймальнікаў да пытанняў працоўнай дысцыпліны. Дарэчы, аб праблемах з арганізацыяй выразнага сістэмнага кантролю гаворыць і такі факт: нямала выпадкаў траўматызму зарэгістравана падчас выхадаў на працу ў выхадныя дні.

Безумоўна, у чымсьці на становішчы спраў адбілася сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй. З улікам неабходнасці захавання эпідэмічнай бяспекі знізілася колькасць маніторынгаў, выездаў мабільных груп, інфармацыйных мерапрыемстваў. Аднак, падкрэсліла намеснік пракурора горада Гомеля А. С. Рабцава, аб’ектыўныя абставіны не з’яўляюцца апраўданнем парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, тым больш што адказнасці за іх ніхто не адмяняў.

Як вядома, цяпер заканадаўства прадугледжвае меры адказнасці як для наймальнікаў, так і для работнікаў. Прычым практыка прымянення санкцый можа адыграць сваю ролю. Разам з тым, адзначыў галоўны тэхнічны інспектар працы Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў А. М. Лапуць, рабіць стаўку выключна на іх не варта: не меншае значэнне мае работа арганізацый па фарміраванні культуры аховы працы на аснове канцэпцыі “Нулявы траўматызм”.

С. І. Грыб, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны