Дэпартамент дзяржінспекцыі працы: «Мабільнымі групамі ў сакавіку выяўлена каля 2,5 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы»
У рэспубліцы стартавала вясенне-пасяўная кампанія. Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы сумесна з мясцовымі органамі ўлады прымаюцца дадатковыя меры па забеспячэнні аховы працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях.
Да пачатку ўборачных работ Дэпартаментам у адрас Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў накіраваны рэкамендацыі па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы пры правядзенні вясенне-палявых работ.
У абласцях праводзяцца Месячнікі па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення вясновых палявых работ у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.
Рэалізацыя мер па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў перыяд вясенне-пасяўной кампаніі забяспечваецца шляхам арганізацыі семінараў, у якіх прынялі ўдзел звыш 1 тыс. чалавек.
З мэтай аператыўнага аказання кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы пры арганізацыі і правядзенні пасяўной кампаніі ва ўсіх раёнах рэспублікі арганізаваны рэйды мабільных груп райвыканкамаў з удзелам дзяржаўных інспектараў Дэпартамента.
Усяго мабільнымі групамі ў сакавіку праведзена каля 250 маніторынгаў у сельскагаспадарчых арганізацыях, па выніках якіх кіраўнікам рэкамендавана ўстараніць каля 2,5 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, асноўнымі з якіх з'яўляліся:
- эксплуатацыя транспартных сродкаў і іншага абсталявання без ахоўных агародж частак, якія рухаюцца (круцяцца);
- допуск да работы работніка, не навучанага бяспечным спосабам яе выканання;
- выпуск на лінію транспартных сродкаў без праходжання тэхнічнага агляду;
- незабеспячэнне ўстаноўкі супрацьадкатных упораў пад колы тэхнікі пры яе тэхнічным абслугоўванні і рамонце;
- незабеспячэнне работнікаў неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны або невыкарыстанне работнікамі выдадзеных ім сродкаў індывідуальнай абароны;
- эксплуатацыя самаробных драўляных прыстаўных усходаў збітых цвікамі, без змацавання цеців сцяжнымі нітамі, без урэзкі прыступак у цецівы, без выпрабавання статыстычнай нагрузкай.
Як вынік, прыпынялася работа 80 станкоў, машын і іншага вытворчага абсталявання, эксплуатацыя якіх стварала пагрозу жыццю і здароўю работнікаў. З-за неправядзення інструктажоў па ахове працы, медыцынскіх аглядаў, адсутнасці сродкаў індывідуальнай абароны адхіляліся ад працы звыш 400 чалавек.
Работа па забеспячэнні бяспечных умоў у сельгасарганізацыях будзе праводзіцца на працягу ўсёй пасяўной кампаніі.
Крыніца: сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Усе навіны