Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 9/2020)

22 Сентября 2020

Вераснёўскі нумар часопіса адкрывае артыкул старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ж. А. Рамановіч, у якім ідзе гаворка пра тое, як рэалізуецца дзяржаўная палітыка ў сферы аховы працы і бяспекі працоўных месцаў у арганізацыях Мінска, дзе за першае паўгоддзе 2020 г. агульны ўзровень вытворчага траўматызму прыкметна знізіўся.

Стабільная работа эканомікі прадугледжвае штодзённае спажыванне вялікага аб'ёму нафтапрадуктаў. Як знізіць рызыкі, якія ўзнікаюць у арганізацыях пры выкарыстанні гаручых выбуханебяспечных рэчываў? Абгрунтаваны адказ на гэтае пытанне даецца ў артыкуле галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага.

Аб тым, як правесці атэстацыю рабочых месцаў па ўмовах працы медыцынскага персаналу ў дамах-інтэрнатах псіханеўралагічнага профілю, на старонках часопіса распавяла начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Інжынер, член грамадскага аб'яднання “Супольнасьць працоўнага права” У. П. Семіч расставіў кропкі над “і” у пытанні, як правільна арганізаваць работу і падзяліць адказнасць у выпадку выкарыстання асабістай маёмасці работнікаў (у прыватнасці, аўтамабіля) у службовых мэтах.

Асаблівай увагі да забеспячэння аховы працы патрабуюць будаўніча-мантажныя, рамонтныя і наладачныя работы ў электраўстаноўках і ў ахоўных зонах ліній электраперадачы. Пра тое, як правільна і бяспечна праводзіць дадзеныя работы, ідзе гаворка ў матэрыяле інжынера-энергетыка ДП “Беларуснафта-Прамсервіс” С. І. Палавінкі.

Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А. В. Мацюшкоў распавёў аб завяршэнні спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку са смяротным зыходам у адной з арганізацый абласнога цэнтра пры выгрузцы рэек з чыгуначных платформаў. Ён таксама нагадаў чытачам аб шэрагу тэхнічных і прафілактычных мерапрыемстваў, якія дазволяць папярэдзіць падобныя выпадкі.

Пра тое, як кваліфікавана аказаць першую дапамогу работнікам пры падзенні з вышыні, у матэрыяле прадстаўніка Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т. М. Сушынскай.

Таксама ў вераснёўскім нумары – прыклады інструкцыі па ахове працы пры аўтарскім наглядзе ў будаўніцтве і метадычнай інструкцыі арганізацыі па ідэнтыфікацыі небяспекі, ацэнцы рызык, планаванню мэтаў і іх дасягнення ў галіне аховы працы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны