Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Выйшаў чарговы нумар часапіса «Ахова працы i сацыяльная абарона» (№ 1/2019)

22 Января 2019

Нягледзячы на асаблівасці вытворчасці, прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу рэспублікі імкнуцца да паказчыка нулявога траўматызму. Важную ролю ў дасягненні гэтай мэты можа адыгрць павышэнне эфектыўнасці грамадскага кантролю. Пра гэта – у матэрыяле з першага злёту грамадскіх інспектараў па ахове працы Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці.

Першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Д. В. Малахаў у артыкуле «Пытанне кампетэнтнасці» распавядае аб арганізацыі ў рэгіёне работы па праверцы кваліфікацыі кандыдатаў у інжынеры па ахове працы. Што, у сваю чаргу, дазволіць прымаць важныя рашэнні па папярэджанні вытворчага траўматызму, стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы.

“Як ударыць аўтапрабегам па аварыйнасці” – пытанне для студзеньскага нумара часопіса не пустое. Аб бяспечным кіраванні аўтамабілем на зімовых дарогах і пра тое, як не патрапіць у прыкрае ДТЗ, карэспандэнт часопіса Ю. А. Бяствіцкі гутарыць з прафесіяналам за рулём – супрацоўнікам аддзялення асобага прызначэння па ахове фізічных асоб спецыяльнага аддзела міліцыі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь лейтэнантам міліцыі Д. Н. Хомічам.

Пад рубрыкай “У дапамогу спецыялісту” начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва распавядае пра патрабаванні да атэстацыі працоўнага месца электрагазазваршчыка як аднаго з самых распаўсюджаных у многіх галінах.

У студзеньскім нумары яшчэ некалькі актуальных тэм: як правільна аформіць пералік прафесій і пасад работнікаў, якія вызваляюцца ад першаснага iнструктажу на рабочым месцы і паўторнага інструктажу па ахове працы, а таксама як пабудаваць СУОТ, каб ад кіравання рызыкамі перайсці да кіравання працэсамі.

У дадатку да часопіса вы таксама прачытаеце аб асаблівасцях арганізацыі работы па ахове працы на прадпрыемствах малога бізнесу.

Ю. А. Бяствіцкі

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны