Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 8/2019)

02 Сентября 2019

Комплекс мер, накіраваных на ўдасканаленне кіравання аховай працы і зніжэнне ўзроўню вытворчага траўматызму, рэалізуецца ў арганізацыях Брэсцкай вобласці. Падрабязна пра гэту работу ў жнівеньскім нумары пад рубрыкай “Год юбілею: рэгіён” распавядае старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Г. К. Скробат.

У публікацыі “Эфект тэхнічнага пераўзбраення” гаворка вядзецца пра тое, як мадэрнізацыя вытворчасці спрыяе выкананню патрабаванняў аховы працы на двух брэсцкіх прадпрыемствах – УП “Брествторчермет” і СП “ТермоБрест”.

З вопытам пабудовы эфектыўнай сістэмы аховы працы на ўнікальным для Беларусі і адным з найбуйнейшых у Еўропе прадпрыемстваў па здабычы і перапрацоўцы цвёрдых горных парод РУВП “Граніт” чытачоў знаёміць начальнік службы вытворчага кантролю РУВП Н. А. Малевіч.

Адказ на пытанне, як знізіць вытворчы траўматызм на лесанарыхтоўчых работах, якія праводзяць індывідуальныя прадпрымальнікі, у публікацыі “Хто ў лесе не работнік?” дае намеснік начальніка аддзела па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама С. М. Лішко. Ён прапануе шэраг мер, якія дапамогуць прадухіліць надзвычайныя здарэнні ў падобных выпадках.

Аб тым, як правільна і бяспечна арганізаваць эксплуатацыю і абслугоўванне колаў грузавых аўтамабіляў і сельскагаспадарчых машын, можна даведацца з артыкулу галоўнага спецыяліста упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама А. І. Пашкевіча.

Пачынаецца навучальны год, і ў майстэрні устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі прыходзіць моладзь, якой трэба асвойваць працу на складаным станочным абсталяванняі. Аб правілах, якія дапамогуць захаваць бяспеку падчас навучання, нагадвае інжынер па ахове працы У. В. Талашоў.

Кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, у якіх праводзіцца тэрмічная апрацоўка металаў, адрасаваны матэрыял галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага, які падрабязна распавядае пра тое, як правільна арганізаваць дадзены від работ з падвышанай небяспекай.

Правесці атэстацыю працоўнага месца маляра дапаможа публікацыя начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёвай.

Таксама ў нумары – матэрыялы пра тое, якія катэгорыі службовых асоб, адказных за ахову працы, абавязаны прызначыць наймальнік, як вызначыцца з кодам і найменнем пасады начальніка кацельні, і іншыя.

У бясплатным дадатку да часопіса – шэраг пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны