Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 11/2019)

29 Ноября 2019

Адкрывае лістападаўскі нумар часопіса справаздача з V Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Прафілактыка вытворчага траўматызму”.

У ходзе мерапрыемства, якое адбылося на Магілёўшчыне, спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і Рэспубліканскага цэнтра аховы працы вялі зацікаўленую размову пра змены ў дзеючым заканадаўстве, практыку работы лепшых прадпрыемстваў краіны ў сферы аховы, а таксама стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы.

Рэгіянальная тэматыка прадстаўлена матэрыялам з вядучага прадпрыемства хлебапякарнай галіны Брэстчыны – ААТ “Берасцейскі пекар”, у структуру якога ўваходзяць 8 хлебазаводаў вобласці. Дзякуючы мадэрнізацыі вытворчасці тут створаныя бяспечныя ўмовы працы для 2 тыс. работнікаў, больш за 600 з якіх занятыя непасрэдна на галаўным прадпрыемстве. Аб прыярытэтах, якія забяспечваюць ахову працы і бяспеку рабочых месцаў, інтэрв'ю з генеральным дырэктарам ААТ “Берасцейскі пекар” А. У. Несцяруком.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва распавядае пра адну з найбольш распаўсюджаных памылак, якія дапускаюцца пры атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра рабочае месца псіхолагаў, якія цяпер працуюць у многіх установах аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы, на буйных прамысловых прадпрыемствах.

У працяг гэтай тэмы – інфармацыя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні парадку правядзення ацэнкі якасці атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, устаноўленага пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 ліпеня 2019 г.

 

Галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі працягвае размову пра тое, як правільна арганізаваць работы з павышанай небяспекай падчас эксплуатацыі, рамонту і тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў, у тым ліку самаходных сельскагаспадарчых машын і гусенічных трактароў.

Якімі заканадаўчымі і іншымі нарматыўнымі актамі абавязаны кіравацца на практыцы службовыя асобы пры забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны? На гэта актуальнае пытанне адказвае дырэктар Мясцовага фонду ўкаранення сучасных сродкаў бяспекі працы З. А. Паўловіч.

Халодны час года – перыяд актыўнай эксплуатацыі паравых і вадагрэйных катлоў. Каб забяспечыць безаварыйную працу выбуханебяспечнага абсталявання, яго неабходна перыядычна аглядаць, прытрымліваючыся пэўнага алгарытму. Пра тое, як правільна арганізаваць гэтую справу, распавядае інжынер па ахове працы У. В. Талашоў.

Выкарыстанне будаўнічых пад’ёмнікаў, так званых люлек, адносіцца да работ з павышанай небяспекай і патрабуе безумоўнага выканання прадпісанняў, выкладзеных у нарматыўных прававых актах, тэхнічных нарматыўных прававых актах. Як паказвае практыка, колькасць НЗ, звязаных з выкарыстаннем дадзеных сродкаў механізацыі, у будаўнічай галіне не памяншаецца. Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Т. В. Васілеўская распавядае чытачам часопіса пра асноўныя парушэнні патрабаванняў бяспекі пры мантажы і эксплуатацыі будаўнічых пад’ёмнікаў.

У лістападаўскім нумары часопіса вы таксама знойдзеце рэкамендацыі, як пазбегнуць тыповых парушэнняў пры заключэнні грамадзянска-прававых дамоваў пры выкананні работ, а таксама адказ на пытанне, наколькі эфектыўным інструментам пры вырашэнні спрэчак паміж работнікамі і наймальнікамі можа быць камісія па працоўных спрэчках.

У завяршэнне нумара – публікацыя «Шкоднасны перакур». У ёй ідзе гаворка пра тое, як звычка зняць псіхалагічную напругу цыгарэтай ператвараецца ў залежнасць, якая павялічвае прафесійныя рызыкі на рабочых месцах.

У дадатку да часопіса пачынаем публікаваць Інструкцыю аб парадку правядзення абавязковых і пазачарговых медыцынскіх аглядаў работнікаў, зацверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2019 г. № 74.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны