Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Выйшаў чарговы нумар часапіса «Ахова працы і сацыяльная абарона» (№ 2/2019)

01 Марта 2019

Рамонт сельгастэхнікі напярэдадні веснавых палявых работ суправаджаецца высокай рызыкай вытворчага траўматызму. Пра тое, як прадухіліць НЗ, ідзе гаворка ў матэрыяле намесніка начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы С. В. Сухавіла.

 

Галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі распавядае аб асноўных патрабаваннях бяспекі пры выкананні работ, звязаных з апрацоўкай металаў рэзаннем на мэталаапрацоўчым абсталяванні. Гэтыя работы суправаджаюцца павышаным узроўнем небяспекі, і прыведзеныя патрабаванні актуальныя для многіх прадпрыемстваў.

 

Праца ў лясной гаспадарцы застаецца адной з самых інтэнсіўных і цяжкіх: не выпадкова значная колькасць работнікаў галіны маюць права на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Як своечасова і якасна правесці атэстацыю працоўных месцаў па ўмовах працы, падрабязна тлумачыць начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

 

Пытанні атэстацыі, пашпартызацыі і комплекснай гігіенічнай ацэнкі напрамую ўвязаныя з абавязкамі наймальнікаў па ўсталяванні фактычнага стану вытворчага асяроддзя, цяжару і напружанасці працоўнага працэсу, а таксама іншых паказчыкаў. Пра тое, як рацыянальна спланаваць і правесці неабходныя работы, – у публікацыі сябра грамадскага аб'яднання «Супольнасьць працоўнага права» У. П. Семіча.

 

Чаму прыватны вытворца не скарачае бюджэт на ахову працы? На гэтае пытанне ў лютаўскім нумары часопіса адказвае першы намеснік генеральнага дырэктара брэсцкага ЗП «ІНКА-ФУД» Р. С. Та.

 

Загадчык філіяла № 8 ДУАЗ «Гомельская цэнтральная гарадская паліклініка» Н. В. Кісялёва дзеліцца вопытам, як эфектыўна арганізаваць медагляды ў працоўных калектывах.

 

Таксама ў нумары – матэрыял пра тое, чым небяспечны інсульт, як засцерагчыся ад каварнага захворвання, аказаць дапамогу тым, каго хвароба заспела на працоўным месцы.

 

А ў бясплатным дадатку да часопіса – заключная частка дапаможніка аб ахове працы для прадпрыемстваў малога бізнэсу, падрыхтаванага начальнікам Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы С. А. Жыгунова.

 

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны