Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Прадухіленне вытворчага траўматызму на жніве

30 Июня 2020

У мэтах недапушчэння няшчасных выпадкаў падчас уборкі збожжавых культур Мінсельгасхарч Рэспублікі Беларусь разаслаў інфармацыйны ліст на адрас камітэтаў і ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванню абл- і райвыканкамаў.

Як паведамляе сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, дзяржорганам рэкамендавана давесці дадзены інфармацыйны ліст да ведама арганізацый АПК, а таксама прааналізаваць асноўныя прычыны вытворчага траўматызму падчас уборкі збожжавых культур у 2019 г., выпрацаваўшы пры гэтым дзейсныя меры па яго прафілактыцы.

У 2019 г. у перыяд уборкі збожжавых культур у краіне загінулі 2 работнікі і яшчэ 5 атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы. Аналіз прычын паказаў, што на 85 % траўматызм ўдзельнікаў жніва абумоўлены выключна невыкананнем імі патрабаванняў лакальных прававых актаў па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

З улікам гэтых абставінаў кіраўнікі арганізацый абавязаныя зрабіць больш жорсткім кантроль за выкананнем службовымі асобамі і работнікамі абавязкаў па ахове працы і забеспячэнем бяспекі на вытворчасці, вызначаных заканадаўствам. Таксама неабходна прыняць належныя меры па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” (са зм. і дап.), Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый” (са зм. і дап.).

Як адзначаецца ў лісце, кіраўнікі арганізацый аграпрамысловага комплексу павінны правесці неабходныя інструктажы па ахове працы, а таксама праверыць веды работнікаў, прыцягнутых да ўборкі збожжавых, у тым ліку і работнікаў іншых арганізацый. У абавязковую працэдуру ўваходзіць камісійны агляд і прыёмка ў эксплуатацыю збожжаўборачнай і зернеачышчальнай тэхнікі, вытворчых будынкаў і зернесушыльных комплексаў са складаннем актаў іх тэхнічнага стану. Збожжаўборачныя камбайны і зернесушыльныя комплексы неабходна ўкамплектаваць першаснымі сродкамі пажаратушэння, медыцынскімі аптэчкамі і спраўным наборам інструментаў. Адказнымі за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы павінны быць прызначаны службовыя асобы, а ўдзельнікі ўборачных работ – забяспечаны спецыяльнай вопраткай, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны. Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі эксплуатацыйных дакументаў арганізацый-вытворцаў, Правіл па ахове працы пры рамонце, тэхнічным абслугоўванні і пастаноўцы на захоўванне сельскагаспадарчых машын, агрэгатаў і абсталявання, якія зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2008 г. № 14.

Таксама павінны быць выключаны выпадкі эксплуатацыі трактароў, сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд. Нельга дапускаць да працы ўдзельнікаў жніва ў стане алкагольнага, наркатычнага і таксічнага ап'янення, а таксама тых, хто не прайшоў медыцынскі агляд, навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, не забяспечаны або наўмысна ігнаруе сродкі індывідуальнай абароны.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 213