Надзвычайнае здарэнне на “Беларуськаліі”
05 Марта 2020
На 620-м гарызонце трэцяга рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” падземная машына для перавозкі пасажыраў сутыкнулася з цалікам горнай выпрацоўкі.
У прэс-службе Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь паведамілі, што пасля сутыкнення з шахты ў бальніцу былі дастаўлены восем рабочых, пазней кіроўца горна-шахтавай машыны сканаў. Агляд месца здарэння і збор неабходнага матэрыялу для расследавання смяротнага НЗ на 600-метровай глыбіні правяла група спецыялістаў.
Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by
Усе навіны