Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

І зноўку аб будпляцоўках

21 Мая 2021

Міжраённы выязны семінар, прысвечаны пытанням аховы працы і бяспекі правядзення работ у будаўніцтве, адбыўся ў Магілёве на базе будаўнічага трэста № 12 ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Будтрэст-холдынг”.

Як падкрэсліў падчас семінара начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны С. А. Жыгуноў, будаўнічая сфера адносіцца да найбольш траўманебяспечных. Прычым варта заўважыць: у галіне пастаянна мяняюцца кадры, сюды прыходзяць маладыя работнікі, а значыць, пытанне абнаўлення ведаў, неабходных для прафілактыкі НЗ, не губляе сваёй актуальнасці.
Бяспека на будаўнічых аб’ектах пачынаецца з уладкавання іх тэрыторыі. У прыватнасці, яна павінна быць агароджана, асветлена, мець схемы руху людзей і транспарту, складзіравання матэрыялаў, а таксама знаходзіцца пад відэаназіраннем. Арганізацыі мусяць распрацаваць і дакладна прытрымлівацца неабходнай для выканання будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ дакументацыі (у тым ліку датычна допуску да работ), выконваць патрабаванні па правядзенні медаглядаў і медасведчанняў. Зона асаблівай увагі – пагрузачна-разгрузачныя і земляныя работы, работы на вышыні, выкарыстанне сродкаў падмошчвання, кранаў, электрычнага і пнеўматычнага інструменту. Нарэшце, не трэба забывацца на сродкі індывідуальнай абароны. Да слова, першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны Д. У. Малахаў заўважыў: сёння ёсць падставы для прыцягнення да адказнасці ў выглядзе штрафу за невыкарыстанне СІА не толькі службовых асоб, але і непасрэдна работнікаў.

Міжраённы выязны семінар, прысвечаны пытанням аховы працы і бяспекі правядзення работ у будаўніцтве, адбыўся ў Магілёве на базе будаўнічага трэста № 12 ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Будтрэст-холдынг”.

У семінары, які прайшоў у абласным цэнтры, узялі ўдзел намеснікі старшыняў гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі УКБ, спецыялісты будаўнічых арганізацый Магілёва, а таксама Магілёўскага, Бялыніцкага, Быхаўскага, Круглянскага, Слаўгарадскага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Хоцімскага, Чавускага, Шклоўскага, Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў. Як чакаецца, аналагічнае мерапрыемства для прадстаўнікоў астатніх раёнаў Магілеўшчыны адбудзецца ў чэрвеня ў Бабруйску.

С. І. Грыб

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны