Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

За бяспеку разам

14 Апреля 2021

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падтрымала ініцыятыву Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адносна правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”. Яна накіравана перш за ўсё на папярэджанне пажараў і гібелі людзей у вясенне-летні перыяд.

Мерапрыемства, канчатковай мэтай якога павінна стаць папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе, падтрымалі таксама іншыя міністэрствы і грамадскія арганізацыі.

Як паведамляе МНС, асноўная прычына пажараў у жыллёвым фондзе крыецца ў няведанні альбо занядбанні мер бяспекі. Так званы чалавечы фактар становіцца вызначальным у многіх сітуацыях, якія вядуць да гібелі людзей ад вогненнай стыхіі.

Акцэнт акцыі “За бяспеку разам”, якая працягнецца да 28 красавіка, зроблены на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Удзельнікі акцыі, апроч маніторынга жылля, правядуць таксама тлумачальна-інфармацыйную работу з грамадзянамі, што датычыцца захавання пажарнай бяспекі і аказання ведамасных паслуг у гэтай сферы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны