Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 9/2022)

21 Сентября 2022

У вераснёўскім нумары часопіса – працяг размовы аб прымяненні на практыцы нарматыўных прававых актаў, якія дазваляюць ствараць здаровыя і бяспечныя умовы працы. На найбольш актуальныя пытанні адказвае намеснік начальніка ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы – начальнік аддзела аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. М. Камянецкая.

Вопытам, як спалучаць аўтамабільныя грузаперавозкі з навукай аховы працы, а таксама аказаннем паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспарту дзеляцца работнікі брэсцкага ТАА “Юрыдан”.

У Год бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы на парадку дня стаіць актуальнае пытанне: як правільна захаваць меры бяспекі пры ачыстцы паваленых дрэў, тралёўцы і складзіраванні лесаматэрыялаў? На яго адказвае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

Кансультант аддзела аховы працы ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Г. Маршчак расказвае аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 28 лістапада 2008 г. № 175 і каментуе пастанову Мінпрацы і сацабароны і Мінсельгасхарчу аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках.

Аб тым, як вывучэнне абставін няшчаснага выпадку адкрывае магчымасці для дэталёвага аналізу прычын здарэння, а таксама атрымання неабходных урокаў і недапушчэння падобнага ў будучым, – каментар першага намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь С. У. Ануфрыева.

У нумары публікуюцца прыкладны пералік дакументаў, неабходных для бяспечнай эксплуатацыі аўтазаправачных станцый і складоў нафтапрадуктаў, а таксама прыкладны варыянт прадпісання аб ліквідацыі выяўленых з прымяненнем чэк-лістоў для кантролю за станам аховы працы і пажарнай бяспекі парушэнняў.

Пад рубрыкай “Медыцына працы” размешчана некалькі матэрыялаў: як мерапрыемствы нагляду становяцца важкім фактарам скарачэння прафесійных захворванняў работнікаў, а таксама якімі ў цяперашні час застаюцца рызыкі інфіцыравання слупняком і як яго папярэдзіць.

У дадатку да часопіса можна азнаёміцца з сумеснай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2022 г. № 29/44 “Аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны