Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 9/2021)

27 Сентября 2021

У вераснёўскім нумары часопіс працягвае публікаваць адказы спецыялістаў-практыкаў на пытанні, якія тычацца змены шэрагу нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы.

Пра тое, наколькі важна забяспечыць рабочага па комплекснай уборцы і ўтрыманню домаўладанняў сродкамі індывідуальнай абароны (у прыватнасці, сігнальнай камізэлькай), – каментар інжынера па ахове працы С. М. Пшанічнікава.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва распавядае аб нюансах атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы ў энергетыцы.

Аб важных дэталях забеспячэння бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў у адпаведнасці з новымі заканадаўчымі патрабаваннямі распавядае начальнік упраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Ю. І. Садоўнікаў.

Шырокае прымяненне матэрыялаў з шкловалакна ў побыце і галінах прамысловасці тлумачыцца іх універсальнымі характарыстыкамі. Аднак якія спецыфічныя асаблівасці шкловалакна як матэрыялу патрабуюць асаблівых падыходаў пры забеспячэнні бяспекі пры яго вытворчасці? Адказ на гэта пытанне – на старонках часопіса.

Як правіла “Плануй – рабі – правярай – дзейнічай” стала асновай бяспекі рабочых месцаў у РУВП “Граніт”, распавядае начальнік службы вытворчага кантролю прадпрыемства Н. А. Малевіч.

Часопіс працягвае размову аб асноўных патрабаваннях правядзення ўступнага супрацьпажарнага інструктажу, а таксама сістэматызацыі арганізацыі кантролю за выкананнем патрабаванняў аховы працы ў суб'ектах гаспадарання розных формаў уласнасці.

Сон, несумненна, неад'емная частка здаровага ладу жыцця, што, у сваю чаргу, з'яўляецца залогам высокага ўзроўню працаздольнасці чалавека. Што неабходна рабіць, каб дасягнуць такога выніку, – на старонках часопіса распавядае прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т. М. Сушынская.

У нумары чытачы таксама змогуць азнаёміцца з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2021 г. № 40 “Аб зацвярджэнні Тыпавой інструкцыі па ахове працы пры касьбе травы”, а ў дадатку да часопіса друкуецца пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2021 г. № 35 “Аб зацвярджэнні Правілаў па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by


Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны