Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 8/2021)

26 Августа 2021

На пытанні, якія датычацца прымянення на практыцы змененых нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы, у жнівеньскім нумары часопіса адказвае начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Карчэўскі.

Як зрабіць бяспечнай лінію высокага напружання і максімальна выключыць рызыкі вытворчага траўматызму, распавялі спецыялісты аднаго з лепшых прадпрыемстваў энергетычнай галіны краіны – філіяла “Жлобінскія электрычныя сеткі” РУП “Гомельэнерга”.

Тэма бяспечнага вядзення сельскагаспадарчых работ (у прыватнасці, падчас сезоннай нарыхтоўкі кармоў) пад высакавольтнымі электрычнымі лініямі адлюстравана ў матэрыяле, які падрыхтаваў Аршанскі міжраённы аддзел Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Д. У. Малахаў прааналізаваў небяспечную сітуацыю ў сферы лесанарыхтовак, а таксама назваў асноўныя прычыны вытворчага траўматызму ў лесагаспадарчых арганізацыях.

Пра асаблівасці дыстанцыйнага навучання пры падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы работнікаў, занятых перавозкай небяспечных грузаў, – у каментары начальніка ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Ю. І. Садоўнікава. Апроч таго, на старонках часопіса можны знайсці матэрыялы, прысвечаныя зменам патрабаванняў прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі кацельняў з паравымі катламі, а таксама да бяспечнай эксплуатацыі ліфтаў рознага прызначэння.

Пра тое, які аб'ём інфармацыі павінен атрымаць работнік падчас правядзення ўступнага супрацьпажарнага інструктажу, распавёў інжынер, член грамадскага аб'яднання “Супольнасць працоўнага права” У. П. Семіч.

Увазе чытачоў таксама прадстаўлены прыкладныя чэк-лісты па захаванні патрабаванняў аховы працы, якія дазваляюць здзейсніць комплексны падыход у арганізацыі кантролю.

Якія санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні прад'яўляюцца да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, пракаментаваў загадчык аддзялення камунальнай гігіены ДУ “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” А. Ч. Спургяш.

Медыцынскія аспекты аховы працы ў жнівеньскім нумары часопіса прадстаўлены дзвюма публікацыямі. У іх можна знайсці адказы на пытанні, як на прыроду вытворчага траўматызму ўплываюць працаздольнасць і стамленне, а таксама якія аргументы прыводзяць прыхільнікі і праціўнікі арганізацыі работы па зменах.

У дадатку да часопіса апублікавана пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2021 г. № 347 “Аб спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаваннях да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны