Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 7/2021)

23 Июля 2021

Обложка7, 2021-1.jpg

Аб рабоце па прафілактыцы няшчасных выпадкаў у энергетычнай галіне ў рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў па правядзенні Года бяспечнай працы ў энергетыцы на старонках ліпеньскага нумара часопіса распавёў начальнік сектара дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду і аховы працы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь А. С. Медзвядок.

У КУП “Камунальнік Калінкавіцкі”, якое забяспечвае бесперабойную работу жыллёва-камунальнай гаспадаркі райцэнтра, на працягу шэрагу гадоў не фіксуюцца выпадкі вытворчага траўматызму. Падыходамі, якія дазволілі дамагчыся станоўчых вынікаў у ахове працы, падзялілася начальнік аддзела аховы працы КУП “Камунальнік Калінкавіцкі” М. А. Ярашэўская.

Асаблівасці атэстацыі рабочага месца машыніста крана (кранаўшчыка), шырока распаўсюджанага ў розных сферах эканамічнай дзейнасці, пракаментавала начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Развіццё розных галін эканомікі, сучасных тэхналогій немагчыма без выкарыстання валакністых матэрыялаў. Як захаваць бяспеку іх вытворчасці і прымянення, распавёў галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

Увядзенне ў дзеянне Тыпавой інструкцыі па ахове працы пры выкарыстанні офіснага абсталявання пракаментавала кансультант аддзела аховы працы ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны А. М. Харытончык.

Пра тое, якія патрабаванні прад'яўляюцца да правядзення ўступных супрацьпажарных інструктажоў і які аб'ём інфармацыі яны павінны ўтрымліваць, на старонках часопіса распавёў інжынер, член грамадскага аб'яднання “Супольнасць працоўнага права” У. П. Семіч.

Сістэматызаваць арганізацыю кантролю за бяспекай у суб'ектах гаспадарання розных формаў уласнасці дапаможа распрацоўка і выкарыстанне адпаведнага чэк-ліста. У якасці прыкладу ў часопісе размешчаны чэк-ліст па выкананні патрабаванняў аховы працы ў арганізацыі.

Як боль у спіне з лакальнай хваробы асобных грамадзян ператварыўся ў медыка-сацыяльную праблему і запатрабаваў значных выдаткаў сістэмы аховы здароўя – у матэрыяле прадстаўніка Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т. М. Сушынскай.

У дадатку да часопіса друкуецца пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2021 г. № 27/9 “Аб тыпавых нормах бясплатнай выдачы сродкаў індывідуальнай абароны пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.