Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ ІСАЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 6/2021)

25 Июня 2021

 У рэдакцыі часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона” прайшла прамая тэлефонная лінія на тэму забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы для работнікаў арганізацый. На пытанні чытачоў адказалі аўтарытэтныя спецыялісты: начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Мінпрацы і сацабароны І.А.Карчэўскі, першы намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны А.У.Семіч і намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны В.В.Збітнева.

Якімі мерамі – акрамя заканадаўчых і арганізацыйных – можна звесці да мінімуму вытворчыя рызыкі? Адказ на гэтае пытанне быў атрыманы падчас выязных семінараў, што адбыліся на Гомельшчыне.

Аб дзейнасці Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці (Белхімпрафсаюза) у сферы забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы на вытворчасцях – у матэрыяле “Развіваючы сацыяльнае партнёрства”.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А.М.Кавалёва распавядае пра асаблівасці атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы ліцейшчыкаў пластмас, і ў тым ліку адказвае на пытанне, чаму ў сувязі з мадэрнізацыяй вытворчасцяў, устаноўкай сучаснага абсталявання ім не заўсёды пацвярджаецца права на датэрміновае пенсійнае забеспячэнне.

Аб парадку прызначэння страхавых выплат па няшчасных выпадках на вытворчасці пры наяўнасці грубай неасцярожнасці пацярпелага чытачам часопіса распавядае першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь В.В.Бацук.

Ці дазволіць навядзенне парадку з забеспячэннем сродкамі індывідуальнай абароны знізіць рызыкі вытворчага траўматызму, і ў тым ліку з цяжкімі наступствамі, – аб гэтым у матэрыяле начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны А.М.Ляневіча.

Яшчэ адзін матэрыял у чэрвеньскім нумары часопіса таксама прысвечаны тэме забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, у прыватнасці, у ім ідзе гаворка пра Тыпавыя нормы бясплатнай выдачы СІА пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту.

Як захаваць бяспеку выканання работ у ахоўных зонах дзеючых газаправодаў, распавядае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П.Я.Краўчынскі.

Транспартныя сродкі з'яўляюцца крыніцай павышанай небяспекі не толькі на дарогах, але і на тэрыторыі любога сучаснага прадпрыемства, дзе нярэдка выкарыстоўваецца вялікі пералік спецыяльнай тэхнікі. Якія меры абавязаны прыняць працадаўцы, каб арганізаваць яе бяспечную эксплуатацыю? На старонках часопіса дадзеную праблему даследуе інжынер па ахове працы М.У.Міхайлаў.

Рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў – прафесія універсальная, звязаная з шырокім пералікам відаў работ, якія характарызуюцца высокімі рызыкамі вытворчага траўматызму. Як захаваць бяспеку выканання гэтых відаў работ – у матэрыяле “Сам-насам з вышынёй”.

Пра тое, якія змены адбыліся ў праверцы ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі з уступленнем у сілу новага заканадаўства, – каментар інжынера, члена грамадскага аб'яднання “Супольнасць працоўнага права” У.П.Семіча.

Алергічныя захворванні займаюць лідзіруючае месца ў свеце сярод медыцынскіх праблем розных узроставых груп. Актыўны працаздольны ўзрост выключэннем не з'яўляецца. Якімі мерамі засцярогі і прафілактыкі не варта грэбаваць людзям, схільным да алергічных рэакцый на старонках часопіса распавядае прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т.М.Сушынская.

У дадатку да часопіса публікуем пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2021 г. №27/9 “Аб тыпавых нормах бясплатнай выдачы сродкаў індывідуальнай абароны пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту”.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны