Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 4/2022)

27 Апреля 2022

У красавіцкім нумары часопіса начальнік аддзела дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду і аховы працы Мінэнерга А. С. Медзвядок падсумоўвае вынікі Года бяспечнай працы ў энергетыцы, на працягу якога ў галіне было рэалізавана 40 розных мерапрыемстваў.

Па ініцыятыве Мінэнерга на Брэстчыне адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Эфектыўнае функцыянаванне сістэмы падрыхтоўкі персаналу ў галіне аховы працы”, удзельнікі якой – кіраўнікі і спецыялісты арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу, прадстаўнікі іншых галін эканомікі – разгледзелі інавацыйныя метады і тэхналогіі навучання ў сферы бяспекі.

Як забяспечыць здаровыя і бяспечныя ўмовы занятасці жанчын? На гэтую актуальную тэму разважае загадчык аддзела НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны В. П. Кляўззэ.

Аб асаблівасцях ацэнкі ўмоў працы пры атэстацыі рабочага месца навальшчыка-звальшчыка лесаматэрыялаў расказвае начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Яшчэ адна важная тэма – заканадаўчыя асновы заключэння грамадзянска-прававых дамоў на выкананне невялікіх разавых работ.

Выкананню патрабаванняў пры эксплуатацыі сасудаў, якія працуюць пад ціскам, прысвечана адразу некалькі матэрыялаў. Адзін з іх датычыцца расследавання цяжкага няшчаснага выпадку, які адбыўся ў сталіцы, другі – змяненняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза “Аб бяспецы абсталявання, якое працуе пад залішнім ціскам”.

Як дасканалая арганізацыя і дакладнае планаванне павышаюць эфектыўнасць упраўлення аховай працы ў свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”, на прыкладзе ЗАТ “Інвалюкс” распавядае галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага гарвыканкама А. І. Гапеенка.

Ліццё, як адзін з асноўных метадаў нарыхтоўчай вытворчасці для розных галін прамысловасці, мае асаблівасці тэхналагічнага працэсу. Пра тое, як яго забяспечыць, – у матэрыяле галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага.

Чаму ў Беларусі вялікая ўвага надаецца мінімізацыі рызык прафесійных захворванняў, звязаных з праблемамі нырак, распавядае прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Мінпрацы і сацабароны Т. М. Сушынская.

У дадатку да часопіса друкуецца пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2021 г. № 85 “Аб зацвярджэнні Правілаў па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў чыгуначным транспартам”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны