Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 2/2022)

25 Февраля 2022

Адкрываецца лютаўскі нумар часопіса артыкулам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама А. М. Хрыстафорава аб тым, як стратэгія нулявога траўматызму адбіваецца на эфектыўнасці аховы працы і скарачэнні вытворчых НЗ у арганізацыях рэгіёна.

Часопіс працягвае публікаваць адказы на найбольш папулярныя пытанні, якія датычацца змянення шэрагу нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы, у прыватнасці, ва ўзаемаадносінах наймальнікаў і работнікаў.

Аб’яўлены Год бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы аб'ектыўна зрушыў акцэнты ў бок арганізацыі аховы працы ў галіне і, у прыватнасці, прад’яўляе павышаныя патрабаванні да атэстацыі рабочага месца станочніка дрэваапрацоўчых станкоў. Пра гэта на старонках часопіса расказала начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Аб бяспечных метадах работы з выбуховымі рэчывамі і вырабамі на іх аснове згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза – у каментары галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага.

Прадстаўнік Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы У. Г. Пляшак расказаў аб завяршэнні расследавання няшчаснага выпадку, які адбыўся пры выкананні разборкі-ўкладкі штабеля дошак індывідуальным прадпрымальнікам.

Як парушэнне, здавалася б, нязначных патрабаванняў па ахове працы прыводзіць да цяжкіх наступстваў на будаўнічых аб'ектах – каментар першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы В. А. Гладкіх.

Інжынер, член грамадскага аб'яднання “Супольнасць працоўнага права” У. П. Семіч ацаніў, як правільна кваліфікаваць шэраг няшчасных выпадкаў на вытворчасці з пункту гледжання належнага афармлення вынікаў іх расследавання.

Аб значэнні вытворчага кантролю і своечасовага выяўлення перавышэння дапушчальных узроўняў канцэнтрацыі шкодных рэчываў у рабочай зоне, у тым ліку хімічных элементаў і злучэнняў, расказаў дацэнт Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння “ГАЗ-ІНСТЫТУТ” В. І. Палякоў.

У нумары вы таксама зможаце азнаёміцца з планам прыкладных мерапрыемстваў па ахове працы, распрацаваным у дапамогу спецыялістам арганізацый, якія прадстаўляюць гасцінічныя паслугі, а таксама з медыцынскімі аспектамі ўплыву неспрыяльных вытворчых фактараў на рэпрадуктыўнае здароўе жанчын.

У дадатку да часопіса надрукавана пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 71 “Аб змяненні пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 г. № 46”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны