Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У адказе і наймальнік, і работнік

25 Марта 2022

Семінар па ахове працы прайшоў на базе філіяла Магілёўскі водаканал унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Магілёўаблвадаканал.

Работы ў калодзежах, земляныя і агнявыя работы, перавозка балонаў з газам, прымяненне грузапад’ёмных механізмаў, слясарнага і ручнога электрычнага інструмента – усё гэта звязана з высокай ступенню рызыкі. Таму, як было адзначана на семінары, на прадпрыемстве надаецца асаблівая ўвага такім напрамкам, як забеспячэнне сродкамі індывідуальнай абароны, своечасовае правядзенне медыцынскіх аглядаў, навучанне і праверка ведаў, укараненне сістэмы кіравання аховай працы па версіі СТБ 45001, дадатковы кантроль грамадскімі інспектарамі працы. Прычым робіцца стаўка на асабістую зацікаўленасць работнікаў. Так, з аднаго боку, тут уведзена і выкарыстоўваецца ў дачыненні да парушальнікаў сістэма папераджальных талонаў. Але з іншага, дзякуючы палажэнню аб прэміраванні, існуе магчымасць заахвочвання за добрасумленнае стаўленне да бяспекі.

Пры гэтым, як падкрэсліў першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Д. У. Малахаў, адным з фактараў прафілактыкі траўматызму з’яўляецца прынцыповасць. І гаворка не толькі пра безумоўнае прыцягненне да адказнасці службовых асоб – цяперашняе заканадаўства дазваляе прымаць меры адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу і ў дачыненні да работнікаў-парушальнікаў.

С. І. ГРЫБ, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны