Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Самыя бяспечныя будпляцоўкі

17 Августа 2021

Пераможцамі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і культуры вытворчасці на будаўнічых пляцоўках арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА “Мінскбуд”, прызнаныя аб’екты ААТ “МАПІД”. У ліку лепшых таксама аб’екты ААТ “Будтрэст № 1” і ААТ “Будтрэст № 4”.

Як паведамляецца на сайце ДВА «Мінскбуд», у конкурсе ўдзельнічала восем арганізацый, якія прадставілі для ацэнкі больш за 20 будпляцовак.

На працягу некалькіх месяцаў прадстаўнікі аддзела аховы працы і тэхнікі бяспекі ДВА “Мінскбуд”, Мінскага гаркама галіновага прафсаюза вывучалі ўтрыманне тэрыторыі і бытавых гарадкоў. Асаблівая ўвага надавалася болевым кропкам будаўнічай галіны: агароджы небяспечных зон і перападаў па вышыні, ужыванню сродкаў індывідуальнай абароны, арганізацыі працоўных месцаў, прымяненню электраінструмента, складзіраванню матэрыялаў і вывазу смецця.

Камісія таксама звяртала ўвагу на наяўнасць дакументацыі па ахове працы, электра- і пажарабяспецы, эксплуатацыі грузапад'ёмных машын і механізмаў, сродкаў малой механізацыі, на выкананне нормаў і правілаў аховы працы. Улічвалі і бытавыя умовы: забеспячэнне будаўнікоў пітной вадой і дэзсродкамі, наяўнасць печаў ЗВЧ, стан душавых і санітарных памяшканняў.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны