Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Праверка ведаў і першасны інструктаж – мінус. Ахвяра – плюс

14 Июня 2021

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь устанавіў абставіны гібелі электраслесара пры дэмантажы абсталявання на адным з гарадскіх прадпрыемстваў.

Здарэнне, у выніку якога загінуў электраслесар, адбылося яшчэ ў канцы красавіка гэтага года, але ў плане парушэння патрабаванняў аховы працы яно шмат у чым з'яўляецца паказальным.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, майстар электрычнага цэха даручыў брыгадзе з трох чалавек правядзенне будаўнічых работ з павышанай небяспекай. Заданне па дэмантажы абсталявання майстар атрымаў у сваю чаргу ад начальніка электрычнага цэха, які ў парушэнне патрабаванняў тэхнічных дакументаў па эксплуатацыі абсталявання і нарматыўных актаў па ахове працы, распарадзіўся накіраваць брыгаду для дэмантажу ячэек. Пры гэтым ніхто з чальцоў брыгады не быў навучаны гэтаму віду работ, не прайшоў праверку ведаў і першасны інструктаж па ахове працы. Брыгада прыступіла да працы, не пераканаўшыся ў адсутнасці электрычнага напружання на ўчастку, майстар таксама ня пракантраляваў бяспеку аб'екта.

У ходзе следства начальнік і майстар электрычнага цэха віну ў здзяйсненні злачынства не прызналі. Следчымі па крымінальнай справе былі дапытаны абвінавачаныя, а таксама сваякі загінулага і сведкі, агледжана месца здарэння, вывучаны дакументы і прадметы. Заключэнне судова-медыцынскай і камісійна-тэхнічнай экспертызы прааналізаваныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы.

Дзеянні начальніка электрычнага цэха кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 428 (неналежнае выкананне службовай асобай сваіх абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека), а майстра электрычнага цэха па ч. 2 арт303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны