Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Прафесійнае пенсійнае страхаванне пры звальненні

28 Июня 2021

Нярэдка ўзнікае пытанне, ці варта налічваць ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне пры звальненні работніка на сумы кампенсацыі за нявыкарыстаны працоўны адпачынак і кампенсацыі замест папярэджання аб маючым адбыцца звальненні.

У першую чаргу трэба адзначыць, што налічэнне ўзносаў залежыць ад занятасці ў асаблівых умовах працы ў месяцы налічэння кампенсацый.

Аб'ектам для налічэння ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне з'яўляюцца выплаты ўсіх відаў у грашовым i (або) натуральным выражэнні, налічаныя работніку ў сувязі з яго занятасцю на працоўным месцы, уключаным у пералік рабочых месцаў з асаблівымі ўмовамі працы арганізацыі, акрамя выплат, прадугледжаных Пералікам выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні, у тым ліку па прафесійным пенсійным страхаванні, у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства “Белдзяржстрах”, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 115 (са зм. І дап., далей – Пералік).

Пры гэтым на суму выплат, якая перавышае трохразовую велічыню сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за месяц, які папярэднічае месяцу, за які ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне выплачваюцца, названыя ўзносы не налічваюцца (п. 2 арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прафесійным пенсійным страхаванні”).

Такім чынам, аб'ектам для налічэння узносаў на ППС будуць выплаты работніку, за выключэннем выплат, прадугледжаных Пералікам, і за выключэннем выплат, налічаных работніку за перыяды, не звязаныя з выкананнем работ у асаблівых умовах працы.

Пры звальненні незалежна ад яго падставы работніку, які не выкарыстоўваў або выкарыстаў не цалкам працоўны адпачынак, выплачваецца грашовая кампенсацыя (частка першая арт. 179 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – Працоўны кодэкс). Пры скасаванні працоўнага дагавора ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва ці іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, скарачэннем работнікаў (колькасці або штата) наймальнік мае права са згоды работніка замяніць папярэджанне аб маючым адбыцца звальненні выплатай кампенсацыі ў памеры двухмесячнага сярэдняга заробку (частка пятая арт. 43 Працоўнага кодэкса).

Кампенсацыя за нявыкарыстаны адпачынак, налічаная за перыяд працы работніка, і кампенсацыя замест папярэджання аб маючым адбыцца звальненні для мэтаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання з'яўляюцца выплатай на карысць работніка і ўключаюцца ў аб'ект для налічэння узносаў у бюджэт фонду.

У выпадку, калі ў работніка маецца прынамсі 1 поўны працоўны дзень непасрэднай працоўнай дзейнасці ў асаблівых умовах працы, прэміі і іншыя выплаты, налічаныя ў гэтым месяцы, ўключаюцца ў аб'ект для налічэння узносаў у поўным памеры.

Зыходзячы з гэтага, калі работнік, заняты ў асаблівых умовах працы, у месяцы звальнення адпрацаваў не менш чым 1 поўны працоўны дзень у асаблівых умовах, кампенсацыя за нявыкарыстаны працоўны водпуск, якая выплачваецца пры звальненні, і кампенсацыя замест папярэджання аб будучым звальненні ўлічваюцца пры вылічэнні аб'екта для налічэння ўзносаў у поўным памеры.

К. А. Раманоўская, намеснік начальніка Цэнтральнага раённага аддзела Мінскага гарадскога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны