Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Правілы бяспекі: не ў брыво, а ў вока

09 Июня 2022

З пачатку года на Магілёўшчыне адзначаны выпадкі вытворчага траўматызму з-за неналежнай эксплуатацыі абсталявання і механізмаў, у тым ліку з-за невыкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у канцы мая работнік механазборачнага цэха аднаго з прамысловых прадпрыемстваў Магілёва адключыў станок-аўтамат, на якім выконваў аперацыю па выгінанні пятлёвага кручка. Ён вырашыў замяніць драцяную сыравіну, якая заканчвалася ў абсталяванні. Аднак выкарыстаннем СІА работнік пагрэбаваў – у прыватнасці, не надзеў ахоўныя акуляры і пальчаткі. Бестурботнасць прывяла да сумнага выніку: падчас замены дроту, канец якого адпружыніў, мужчына атрымаў пранікальную траўму рагавіцы вока. Работнік быў шпіталізаваны.

Па дадзеным факце Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка з усімі адпаведнымі працэдурамі.

Як сведчыць статыстыка, сёлета на тэрыторыі рэгіёна ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 8 работнікаў, яшчэ 28 цяжка траўміраваны. Больш за ўсё выпадкаў вытворчага траўматызму адзначана ў Магілёве і Магілёўскім раёне (16), у Бабруйску (8,) у Чавускім раёне (3).

У цэлым у следчыя падраздзяленні Магілёўскай вобласці на разгляд паступілі 72 паведамленні і заявы аб траўміраванні грамадзян на вытворчасці. У выніку праверак распачата 12 спраў па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса ў адносінах да асоб, якія дапусцілі парушэнні правілаў аховы працы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны