Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Адной дзялянкай больш: супрацоўнікі часопіса ўзялі ўдзел у “Тыдні лесу”

13 Апреля 2022

Свежая прасека, з якой яшчэ не паспелі вывезці ўраджай дзелавой драўніны, – такім работнікі часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона” і некаторых іншых арганізацый убачылі свой фронт работ у Навасельскім лясніцтве Мінскага раёна, куды прыбылі для ўдзелу ў акцыі “Тыдзень лесу”.

Прадстаўнік лясніцтва аператыўна падзяліў нас на групы па два-тры чалавекі. Кожная атрымала спецыяльны інструмент для пасадкі – меч Колесава – і прайшла кароткі інструктаж па тэхналогіі выканання работ. Загадзя прыгатаваныя разоры і саджанцы значна паскорылі справу, а спецыяліст сачыў за якасцю і належнай шчыльнасцю пасадкі. У выніку да канца працоўнага дня наш працоўны дэсант з задачай справіўся: на дзялянцы былі высаджаны сотні маладых ялінак, і зусім хутка на месцы старога лесу будзе зелянець новы.

І. А. Раманоўская, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны