Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Названыя пераможцы агляду-конкурсу “Лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы”

26 Ноября 2021

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны падвялі вынікі агляду-конкурсу “Лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы”.

Мэта конкурсу – спрыяць таму, каб мясцовыя органы ўлады максімальна эфектыўна выконвалі свае задачы ў адпаведнасці з Законам “Аб ахове працы”, ужываючы ўсе механізмы, якія маюцца, у тым ліку тэхналогіі, звязаныя з распаўсюджваннем інфармацыі па ахове працы, – адзначыў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Г. Старавойтаў.

Конкурс праходзіў у два этапы. На першым былі вызначаныя тры лепшых раёна ва ўсіх абласцях і г. Мінску, а на другім з 22 рэгіянальных прызёраў выбралі лепшых у краіне. Ацэньвалася праца мясцовых органаў улады па 19 крытэрыях – такіх як правядзенне навучальных семінараў па пытаннях аховы працы для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, асвятленне пытанняў аховы працы ў СМІ, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы, якая прапагандуе ахову і бяспеку працы, правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да тыдня нулявога траўматызму, Сусветнага дня аховы працы і інш.

У выніку пераможцам стаў Веткаўскі райвыканкам, другое месца – у Магілёўскага гарвыканкама, трэцяе падзялілі Нараўлянскі і Гомельскі райвыканкамы. Пераможцаў чакаюць дыпломы Міністэрства і каштоўныя падарункі.

У наступны раз агляд-конкурс, у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Рынак працы і садзейнічанне занятасці” на 2021–2025 гг., адбудзецца ў 2024 г.

І. А. Раманоўская

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны