Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

На Магілёўшчыне прайшлі семінары па забеспячэнні бяспекі ў АПК

24 Марта 2022

Напярэдадні масавых палявых работ у Магілёўскай вобласці адбыліся традыцыйныя міжрэгіянальныя семінары па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ў АПК. Пляцоўкамі для іх правядзення сталі Шклоўскі, Крычаўскі, Бабруйскі і Слаўгарадскі раёны.

У рамках семінараў прадстаўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы, аблсельгасхарча, Дзяржаўтаінспекцыі, МНС, санітарна-эпідэміялагічнай службы нагадалі галоўным інжынерам і спецыялістам па ахове працы сельгасарганізацый аб патрабаваннях да забеспячэння належнага стану тэхнікі, яе перамяшчэння па дарогах і арганізацыі працы ўчасткаў па напампоўцы шын; патрабаваннях, што прад’яўляюцца да грузапад’ёмных механізмаў, такарнага і зварачнага абсталявання; правілах па забеспячэнні сродкамі індывідуальнай абароны работнікаў і неабходнасці стварэння для іх належных санітарна-бытавых умоў; мерах па прадухіленні пажараў.

Пры гэтым увага была акцэнтавана на парадку атрымання пуцявых лістоў і праходжанні прыборнага кантролю на прадмет знаходжання работнікаў у стане алкагольнага ап’янення. У прыватнасці, першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Д. У. Малахаў падкрэсліў: такі кантроль неабходна арганізаваць не толькі перад пачаткам, але і падчас працоўнай змены.

С. І. Грыб, otsz.by

На фота: падчас правядзення семінара на базе СВК Гігант Бабруйскага раёна


 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны