Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Мінлясгас абазначыў прыярытэты па ахове працы

07 Июня 2022

Калегія Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь разгледзела шэраг праблемных пытанняў развіцця галіны, у тым ліку прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Як паведамляе афіцыйны сайт Мінлясгаса, па стане на 23 мая ў галіне зафіксавана 12 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, 10 з якіх ужо расследаваны: віны наймальніка ні ў адным з іх не ўстаноўлена. За аналагічны перыяд мінулага года ў лясной гаспадарцы было зафіксавана 14 няшчасных выпадкаў, што сведчыць пра зніжэнне вытворчага траўматызму.

Большасць надзвычайных здарэнняў зафіксавана на лесасечных работах, адзінкавыя – на дрэваапрацоўцы, пры рамонце тэхнікі і падчас руху аўтатранспарту. Адметна, што самымі бяспечнымі ў гэтым годзе з’яўляюцца пагрузачна-разгрузачныя работы і галіна паляўнічай гаспадаркі, дзе не адзначана ніводнага няшчаснага выпадку.

Начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса А. Мацкевіч звярнуў увагу ўдзельнікаў калегіі на відавочны прыярытэт у галіне аховы працы – выкананне патрабаванняў бяспекі пры распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек.

Так, кожнаму ДВЛГА неабходна распрацаваць і зацвердзіць штодзённыя вахтавыя графікі для спецыялістаў па ахове працы з замацаваннем за імі аўтатранспарту.

Вынікі кантролю за выкананнем заканадаўства ў галіне аховы працы будуць штотыдзень разглядацца на сітуацыйным штабе, створаным на базе кожнага лясгаса.

Кіраўніцтва галіны абазначыла прыярытэтныя напрамкі работы: устаноўка сістэм страхоўкі ў адпаведнасці з зацверджанымі тэрмінамі; максімальнае выкарыстанне шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі пры распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек; выключэнне выпадкаў несвоечасовага забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы і шэраг інш.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.