Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

З Мінска ў Хатынь шляхамі памяці

23 Марта 2022

 

Зноў трывожна гучаць званы Хатыні: у Беларусі ўспамінаюць журботную дату – 22 сакавіка 1943 года.

Менавіта ў гэты дзень фашыстамі была спалена разам з жанчынамі, дзецьмі і старымі мірная вёска. Праз 79 гадоў пасля трагедыі па традыцыі ўшанаваць памяць аб іх і ўскласці кветкі да мемарыяла вырашылі прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. У іх ліку – супрацоўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, падпарадкаваных арганізацый, рэдакцыі часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”, члены Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Як вядома, страшны лёс Хатыні падзялілі яшчэ 186 сёлаў і вёсак Беларусі, а ўсяго на сёння вядома пра 9 200 населеных пунктаў, якія былі зруйнаваныя захопнікамі і многія, як Хатынь, не адрадзіліся. Але менавіта памяць і ёсць тая спадчына, якую пакінулі нам загінулыя вёскі і іх жыхары. Год гістарычнай памяці абавязвае да ўстанаўлення ўсіх фактаў ваенных гадоў.

– З кожным годам сведкаў тых падзей становіцца ўсё менш. Сёння ў нашай краіне пражываюць крыху больш за 2 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і каля 10 тысяч пацярпелых ад яе наступстваў, – адзначыла намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны М. Б. Арцёменка. – Яны заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі сацыяльных службаў – ад арганізацыі догляду да вырашэння бытавых пытанняў. У мінулым годзе прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб штогадовай матэрыяльнай дапамозе ветэранам да Дня Перамогі. Акрамя гэтага, нашы ветэраны кожны месяц атрымліваюць спецыяльныя выплаты да пенсіі. Нараўне з вырашэннем матэрыяльных праблем важна захаваць для будучых пакаленняў рэальныя пасведчанні ўдзельнікаў страшных падзей ваенных гадоў. Сабраць і задакументаваць гісторыю кожнага ветэрана заклікана акцыя “Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка”, якая па ініцыятыве Міністэрства пройдзе сёлета ва ўсіх раёнах Беларусі.

 

 

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.