Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Ліпень: спякотна не толькі на вуліцы

20 Июля 2021

Сёлетні ліпень, які характарызуецца рэкордна высокімі тэмпературамі, таксама адзначаны шэрагам фактаў вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у гэтыя дні ў рэанімацыйнае аддзяленне УАЗ “Барысаўская ЦРБ” з механічнай траўмай была дастаўлена маладая дзяўчына.

Як устанавіла следства, раніцай яна прыйшла працаўладкоўвацца на адно з прамысловых прадпрыемстваў Барысава. Начальнік вытворчасці і майстар участка правялі дзяўчыну ў цэх, дзе намотчыца станка стала знаёміць яе з работай абсталявання, але адцягнула сваю ўвагу на запіс у журнале. Здарэнне адбылося імгненна. Павярнуўшыся, яна ўбачыла дзяўчыну на падлозе, пры гэтым частка яе валасоў была наматаная на станок. Пацярпелую тэрмінова даставілі ў гарадскую медустанову ў цяжкім стане.

У гэты ж дзень у Любанскую райбальніцу з траўмамі абедзвюх ступняў быў дастаўлены слесар-электрык аднаго з прадпрыемстваў. Як высветлілі следчыя, траўма была атрымана падчас пуцерамонтных работ на чыгуначным участку каля вёскі Ператокі Любанскага раёна. З-за шуму уключанага электраінструмента слесар-электрык не пачуў гук рамонтнай машыны, якая набліжалася да яго. На жаль, наезду пазбегнуць не ўдалося, але машыніст аказаў слесару першую дапамогу, перавязаў яму канечнасці і выклікаў на месца здарэння лекараў.

Па дадзеных фактах тэрытарыяльныя аддзелы Следчага камітэта праводзяць праверкі з прызначэннем судова-медыцынскіх экспертыз, апытаннем відавочцаў, устанаўленнем прычын і ўмоў, якія прывялі да выпадкаў цяжкага вытворчага траўматызму.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны