Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Інжынеры па ахове працы: тэст ведаў

05 Июля 2021

У ДВА “Мінскбуд” аднавіўся гарадскі конкурс сярод інжынераў па ахове працы ў рамках прафесійных спаборніцтваў “Мінскі майстар – 2021”. Летась правядзенне конкурсу пыйшлося прыпыніць з-за пандэміі каронавірусу.

Як паведамляе сайт ДВА “Мінскбуд”, у першым туры ўдзельнічалі больш за 40 спецыялістаў з арганізацый аб'яднання.

Праверка ведаў заканадаўства ў галіне аховы працы, нарматыўных прававых актаў праводзілася ў форме тэсцiравання па білетатах. У іх у тым ліку знайшлі адлюстраванне новаўвядзенні, унесеныя ў Закон “Аб ахове працы” і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У фінал конкурсу выйшлі прадстаўнікі ААТ “Будтрэст № 35”, ААТ “Трэст № 15” “Спецбуд”, УП “Мінскметрабуд” і іншых арганізацый.

У хуткім часе ўдзельнікам практычнага этапу конкурсу трэба будзе паказаць навыкі і веды па выяўленні штучна створаных небяспечных зон і фактараў, што могуць прывесці да небяспечных інцыдэнтаў з работнікамі на будаўнічай пляцоўцы.

Намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будматэрыялаў В. Жукаў, каментуючы конкурс сярод інжынераў па ахове працы, звярнуў увагу на наймальнікаў, якія не фармальна падыходзяць да падбору дадзеных спецыялістаў. У выніку такія наймальнікі аказваюцца ў выйгрышы: на будаўнічых аб'ектах скарачаюцца рызыкі, магчымасць прычынення вытворчых траўмаў, аўтаматычна павышаецца адказнасць работнiкаў за свае жыццё і здароўе.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны