Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

І. А. Касцевіч: “Трагедыя Хатыні – трагедыя ўсяго нашага народа”

08 Апреля 2022

 22 сакавіка 1943 года былі забіты ці згарэлі жывымі ў агні 149 жыхароў вёскі Хатынь, 75 з іх былі дзецьмі. І гэта ж не адзінкавы выпадак. Немагчыма ўявіць, што такая жорсткасць можа быць уласціва чалавеку. Трагедыя Хатыні – трагедыя ўсяго нашага народа.

Ніякія словы не апраўдаюць таго, што вёскі, гарады, цэлыя раёны знішчаліся толькі за тое, што людзі там нарадзіліся і працавалі, за тое, што былі беларусамі.

Цяпер на месцы, дзе раней была Хатынь, – храм вечнай памяці і смутку пад адкрытым небам, створаны савецкімі архітэктарамі. Атмасфера гэтага месца працята болем, які адгукаецца ў сэрцах усіх пакаленняў беларусаў. Таму важна як мага даўжэй захаваць гэтую памяць. У новай Канстытуцыі ўжо замацаваны прынцып павагі да гістарычнай памяці. Задача кожнага з нас – яго рэалізаваць і прывіваць нашым дзецям і ўнукам.

Маладое пакаленне трэба больш акунаць у падзеі былых ваенных гадоў. Хатынь – адно з самых красамоўных месцаў для аповеду аб пакутах мірнага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны. І наведванне не толькі гэтага мемарыяла, але і іншых месцаў памяці павінна стаць традыцыяй у кожнай беларускай сям’і.

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны