Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

І. А. Касцевіч: «Беларусы – моцная нацыя са шматвякавымі традыцыямі, а абноўленая Канстытуцыя стане моцнай апорай для іх захавання»

14 Января 2022

Праект прапанаваных змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь закранае асноўныя інтарэсы грамадзян нашай краіны і базіруецца на магутным сацыяльным блоку. Такое меркаванне выказала Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Касцевіч.

– Беларусь славіцца высокім узроўнем сацыяльнай абароны сваіх грамадзян. Чакана, што пытанні сацыяльнай палітыкі і змены, якія прапануюцца ў праекце Канстытуцыі, выклікаюць павышаную цікавасць з боку насельніцтва. Важна захаваць тое, што мы маем, а таксама прымножыць і актуалізаваць шэраг напрамкаў.

Як і раней, грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне па ўзросце, у выпадку хваробы, інваліднасці, страты працаздольнасці, страты карміцеля і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Дзяржава працягне праяўляць асаблівы клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якія страцілі здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў.

У краіне зроблена ўжо шмат для таго, каб людзі з інваліднасцю былі раўнапраўнымі членамі грамадства. І зараз лічу неабходным замацаваць на ўзроўні Канстытуцыі роўныя магчымасці для іх удзелу ў розных сферах жыцця: сацыяльная інтэграцыя інвалідаў, стварэнне даступнага асяроддзя і паляпшэнне якасці іх жыцця, падтрымка сем’яў з інвалідамі.

Пры гэтым нельга не адзначыць, што асноўны прыярытэт дзяржавы – моцная і здаровая сям’я. У эру сучасных тэхналогій, папулярызацыі нетрадыцыйных сямейных каштоўнасцяў і разбурэння інстытута павагі да старэйшага пакалення жыццёва важна абараніць для будучых пакаленняў каштоўнасць шлюбу і яго саюза як жанчыны і мужчыны, захаваць падзяку і памяць аб подзвігах нашых ветэранаў. Беларусы – моцная нацыя са шматвяковымі традыцыямі, а абноўленая Канстытуцыя стане моцнай апорай для іх захавання.

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны